20 красавiка 2024, Субота, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта Brent патаннела на 1,8%

Нафта Brent патаннела на 1,8%

Падзенне коштаў нафты паскорылася ў сувязі з умацаваннем курсу даляра.

Тэмпы падзення коштаў нафты эталонных марак паскорыліся ўвечары ў сераду на фоне ўмацавання курсу амерыканскага даляра і заявах кіраўніка Міжнароднага энэргетычнага агенцтва (МЭА) Фаціха Біроля ў рамках Сусветнага эканамічнага форуму ў Давасе, паведамляе «Интерфакс».

Кошт сакавіцкіх ф'ючэрсаў нафты Brent на лонданскай біржы ICE Futures да 18:15 паводле менскім часе ўпала на $1,01 (1,82%) - да $54,46 за барэль. Каціроўкі ф'ючэрсных кантрактаў на нафту WTI на люты на Нью-йоркскай таварнай біржы (NYMEX) дагэтуль апусціліся на $0,93 (1,77%) - да $51,55 за барэль.

Еўра таргуецца ў раёне $1,0688 супраць $1,0713 на закрыццё папярэдняй сесіі.

Інвестары нярвуюцца праз меркаванае павышэння здабычы сланцавай нафты ў ЗША, якое можа ліквідаваць уздым нафтавых каціровак пасля дасягнення дамоўленасцяў аб зніжэнні вытворчасці сябраў АПЕК і іншымі краінамі, паведамляе Dow Jones.

Міністр энэргетыкі Саудаўскай Арабіі Халід аль-Фаліх, а таксама гендырэктар BP Plc Боб Дадлі заявілі ў Давосе, што нафтаздабываючай сектар ЗША пачаў нарошчваць здабычу ўжо пры кошце нафты ледзь вышэйшым за $50 за барэль. Далейшы рост коштаў паскорыць гэты працэс, мяркуе Біроль.

Раней на гэтым тыдні Упраўленне інфармацыі ў галіне энэргетыкі (EIA) міністэрства энэргетыкі ЗША апублікавала прагноз, паводле якога здабыча сланцавай нафты ў краіне можа павялічыцца да 4,75 млн барэляў у дзень у лютым. У студзені яно складзе 4,71 млн б/з, а не 4,54 млн б/з, як чакалася раней.

АПЕК знізіла прагноз паставак нафты на сусветны рынак з боку краін, якія не ўваходзяць у арганізацыю, на 180 тыс. б/д, у параўнанні са снежаньскім прагнозам, гаворыцца ў штомесячнай справаздачы картэлі. Чакаецца, што ў 2017 годзе пастаўкі вырастуць на 120 тыс. б/д - да 57,26 млн б/д. Прагноз зменены з улікам больш нізкіх чаканняў па здабычы ў Расеі, Казахстане, Кітаі, Конга і Нарвегіі.

Пры гэтым прагноз здабычы ў ЗША павышаны на 230 тыс. б/д.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках