28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зямлю каля Дома ўрада выставілі на аўкцыён

6

Некалькі гадоў таму гэты ўчастак выдзелілі кампаніі Юрыя Чыжа, якая павінна была пабудаваць на месцы баракаў гатэль.

Участак каля плошчы Багушэвіча і Дома ўрада, у квартале вуліц Няміга - Калектарная - Цэткін, выставілі на аўкцыён. На месцы двух двухпавярховых баракаў, якія цяпер тут стаяць, з'явіцца «жыллёвы комплекс падвышанай камфортнасці з аб'ектамі сацыяльна-грамадскага прызначэння і падземнай паркоўкай», паведамляе tut.by.

Некалькі гадоў таму гэты ўчастак выдзелілі кампаніі Юрыя Чыжа «Трайпл», якая павінна была пабудаваць на месцы баракаў гатэль. Партнёрам бізнэсоўца павінна была стаць InterContinental Hotels Group (IHG), адна з найбуйнейшых глабальных гатэльных кампаній. У Менску разам з Чыжом яны планавалі будаваць четырохзоркавы гатэль сеткі Holiday Inn — Holiday Inn Minsk. Планавалася, што будаўніцтва пачнецца ў 2015 годзе і завершыцца праз год.

Але будаваць гатэль бізнэсоўца перадумаў. Баракі не знёс. І зямлю ў кампаніі канфіскавалі.

Плошча зямельнага ўчастка 0,95 гектара. Пачатковая цана лота — 543 769 рублёў.

Ёсць і абцяжаранне: пакупніку давядзецца знесці-такі баракі і будынак трансфарматарнай падстанцыі на вул. К. Лібкнехта, 17б. Таксама трэба будзе выплаціць кампенсацыю «Трайплу», які патраціўся на адсяленне баракаў.

Умовы пра тое, як павінна выглядаць будучае элітнае жыллё, не прапісаныя. Але так як участак знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да гістарычнага цэнтру Менска, недалёка стаіць Дом урада, Музычны тэатр, Няміга, хутчэй за ўсё, на праект накладуць пэўныя абмежаванні па вышыні.

Аўкцыён пройдзе 14 лютага ў Менскім гарадскім цэнтры нерухомасці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках