18 красавiка 2024, Чацвер, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лялечны тэатр у Гомелі будзе ставіць больш беларускамоўных спектакляў

Лялечны тэатр у Гомелі будзе ставіць больш беларускамоўных спектакляў

Большасць апытаных выказаліся за тое, каб у Гомельскім дзяржаўным тэатры лялек было больш спектакляў на беларускай мове.

Тэатр зладзіў апытанне ў сацсетках аб тым, ці варта павялічваць колькасць спектакляў на беларускай мове, перадае «Радыё Свабода».

У галасаванні ўзялі ўдзел больш за паўтысячы чалавек. З іх 305 (58,9%) адказалі: так, варта. Палічылі гэта непатрэбным 123 рэспандэнта (23,7%).

Абыякавымі засталіся толькі 14 чалавек (2,7%) з паўтысячы - ім «усё адно». Яшчэ 76 чалавек (14,7%) мяркуюць, што некалькі спектакляў на беларускай мове не перашкодзяць.

«У нашым творчым калектыве, - кажа мастацкі кіраўнік тэатра Юрый Вута, - няма праблемы, на якой мове ставіць спектакль. Беларускай мовай валодаюць нават тыя артысты, якія не нарадзіліся ў Беларусі. Галоўнае, каб былі добрыя п'есы. У рэпертуары мы маем цяпер спектаклі для дзяцей паводле п'ес-казак беларускіх аўтараў: Артура Вольскага - «Каб не змаўкаў жаваранак», Васіля Ткачова - «Не ўсе зайцы — трусы» ды іншыя. Заўважу, у Англіі, напрыклад, не ідзе гаворка, на якой мове ставіць спектаклі. У народа ёсць адзіная родная мова - яе і трэба шанаваць».

У творчым рэпертуары тэатра - 27 самых розных спектакляў. Акрамя дзіцячых, калектыў тэатра прапануе спектаклі і дарослым - «Над прорвай у жыце», «Сабачае сэрца», «Геда Габлер».

Лялечны тэатр штогод дае амаль 400 пастановак розных спектакляў, якія наведваюць звыш 65 тысяч гледачоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках