25 красавiка 2024, Чацвер, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брамнік-мадэль з Францыі: У французаў Беларусь асацыюецца з БАТЭ

Брамнік-мадэль з Францыі: У французаў Беларусь асацыюецца з БАТЭ

Галкіпер берасцейскага «Дынама» падзяліўся ведамі аб нашай краіне.

25-гадовы французскі галкіпер берасцейскага «Дынама» Жарэмі Малерб у інтэрв'ю «Прессболу» падзяліўся ведамі аб Беларусі. Акрамя таго, брамнік прызнаўся, што нічога не чуў аб рацэ Бярэзіне, дзе ў 1812 годзе было разбітае войска Напалеона.

- З чым у французаў асацыюецца Беларусь?

- Гэта трэба пытацца. У кожнага свае веды. У асноўным, напэўна, з БАТЭ. Якая інфармацыя была ў мяне? Ну... быў у курсе, што краіна не ўваходзіць у Еўразвяз. І знаходзіцца насупраць Расеі.

- Нашы з французамі ваявалі ў Барысаве, які стаіць на Бярэзіне. Праўда, што ў Францыі назва гэтай ракі стала імем намінальным?

- Упершыню чую. Як, Бярэ...? Можа быць, але мне пра гэта нічога не вядома.

Таксама галкіпер берасцейскага «Дынама», які з'яўляецца выхаванцам «Нансі», падзяліўся меркаваннем аб гульні беларускага галкіпера Сяргея Чэрніка.

- Дык на месцы Чарніка цяпер мог быць ты?

- Наўрад ці. Я з'ехаў адтуль даўно. Хоць ведаю многіх работнікаў клуба, ды і некаторых футбалістаў таксама. Напрыклад, мой знаёмы — Моду Дыянь. Гэта абаронца, цемнаскуры хлопец. Нападнік Ісыяр Дыя— таксама чорны. Мараканец Юсуф Хаджы. Брамніка Ндзі Асэмбэ таксама ведаю, толькі не асабіста. Гуляў супраць яго.

- Што пра Чэрніка кажуць у Францыі?

- Ведаю, што ў пачатку сезона ён сядзеў на лаўцы. Гуляў як раз Ндзі Ассэмбэ. Але потым той траўмаваўся, і беларус правёў некалькі матчаў. Накшталт кажуць, што добра глядзеўся. Я і сам бачыў нейкі матч — Чэрнік быў на ўзроўні. Але ён жа пачаў выступаць у аснове зусім нядаўна. Пакуль ацэньваць яго выступу складана.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках