25 красавiка 2024, Чацвер, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦРУ апублікавала рассакрэчаныя фота НЛА і рысункі «лятучых талерак»

9
ЦРУ апублікавала рассакрэчаныя фота НЛА і рысункі «лятучых талерак»

Установа апублікавала рассакрэчаныя архівы за 50 гадоў сваёй дзейнасці.

У інтэрнэце даўно ходзяць байкі пра «таемныя архівы ЦРУ», дзе схаваная «уся праўда пра іншапланетнікаў». Сёння раніцай Цэнтральнае выведвальнае кіраванне ЗША апублікавала ў інтэрнэце рассакрэчаныя дакументы за мінулую палову стагоддзя — і там выявілася нямала паведамленняў аб назіраннях НЛА, піша tut.by.

Да прыкладу, у архіве ёсць два дакументы пад назвай «Фота НЛА» без дэталёвых тэкставых каментароў. З некаторых фатаграфій складальнікі намалявалі схемы «лятучых аб'ектаў». Фатаграфіі былі сабраныя ў 1956 годзе і рассакрэчаныя ў 2013-м.

МАЛЮНАК: CIA.GOV
МАЛЮНАК: CIA.GOV
МАЛЮНАК: CIA.GOV
МАЛЮНАК: CIA.GOV
МАЛЮНАК: CIA.GOV

Таксама ў архіве ФБР падрабязны даклад пад назвай «Сведчанні НЛА. Ідэнтыфікаваныя лятальныя аб'екты». Яго склаў «Нацыянальны камітэт паветраных з'яў» (NICAP) у 1964 годзе, да публікацыі дакумент адобрылі ў 2001 годзе. Копію дакумента складальнікі адправілі ў кангрэс і заклікалі да «рацыянальнага расследаванні з'явы».

Больш за сто старонак у ім прысвечана аповедам відавочцаў, якія сцвярджалі, што бачылі незвычайныя аб'екты ў паветры. Сярод іх ёсць словы паліцэйскіх, астраномаў, навукоўцаў, вайскоўцаў, а таксама фатаграфіі і звесткі радараў — агулам 575 выпадкаў за 23 гады. У даклад увайшлі толькі тыя назірання, якія не атрымалі лагічнага тлумачэння.

Большасць відавочцаў (амаль 50%) паведамлялі аб аб'ектах, падобных на дыск — іх шырыня была прыкладна ў дзесяць разоў большая за таўшчыню. Яшчэ 24% назіральнікаў бачылі яркую крыніца святла, а 8% — нешта, падобнае да ракеты або цыгару. 3% выпадкаў было аўтаматычна зарэгістравана радарамі.

Большая частка дыскападобных аб'ектаў нагадвала відавочцам форму сплюснутай сферы або планету Сатурн з кольцам вакол. Іх колер звычайна характарызавалі як белы або серабрысты, некаторыя паведамлялі пра свячэнні і бляск. У 50 выпадках сведкі паведамлялі аб «ілюмінатарах» на аб'екце.

МАЛЮНАК: CIA.GOV

У большасці выпадкаў гэтыя аб'екты луналі ў паветры, кружылі над транспартам людзей, «сустракаліся» ў паветры і працягвалі дарогу разам. Больш дробныя аб'екты «суправаджалі» буйныя. Радары фіксавалі хуткасці ад 240 да 14 тысяч км/г.

Паводле звестак справаздачы, незвычайную канцэнтрацыю аб'ектаў адзначалі ў Вашынгтоне 29 ліпеня 1952 года. Цягам шасці гадзін радары фіксавалі неапазнаныя аб’екты, таксама паступалі паведамленні ад людзей, якія бачылі незразуселыя крыніцы святла.

Кіраўнік Вайскова-паветраных сіл ЗША тады абвясціў на прэс-канферэнцыі, што збоі радараў і агні ў небе выкліканыя тэмпературнай інверсіяй. Аднак пазней падчас расследавання гэтую версію прызналі хібнай, а гэты выпадак быў кваліфікаваны як «невядомы».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках