24 красавiка 2024, Серада, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упраўленне справамі Лукашэнкі будуе сетку сваіх аптэк

57
Упраўленне справамі Лукашэнкі будуе сетку сваіх аптэк

Задачу развіцця фармбізнесу дыктатара ўсклалі на Віктара Шэймана.

Упраўленне справамі Лукашэнкі (УСП) апошнім часам актыўна развівае фармацэўтычны бізнэс. Гэтая сфера дзейнасці была ў поле зроку УСП і раней, але цяпер выведзена ў асобнае падраздзяленне, сведчыць сайт УСП, піша tut.by.

На базе тураператара «Цэнтркурорт» утвораны філіял «ЛекаЦэнтр». Яго асноўнымі відамі дзейнасці з'яўляецца аптовы і раздробны гандаль лекамі, вырабамі медыцынскага прызначэння і спадарожнымі таварамі (касметычнымі, парфумернымі таварамі, дзіцячым асартыментам і сродкамі гігіены). Аптовае падраздзяленне філіяла закупляе прэпараты беларускай і імпартнай вытворчасці (Еўропа, ЗША, Расея).

Цяпер гандлёвая структура філіяла «ЛекаЦэнтр» складаецца з аптэчнага склада і 21 аптэкі рознай катэгорыі. Значная іх частка месціцца ў Менску.

Ліцэнзія на права ажыццяўлення фармацэўтычнай дзейнасці была выдадзена УСП яшчэ ў 2004 годзе. Але раней аптэкі былі на тэрыторыі аздараўленчых комплексаў, санаторыяў, гатэляў, якія ўваходзяць у сістэму УСП. Цяпер шмат аптэк месціцца ў гандлёвых цэнтрах.

«ЛекаЦэнтр» яшчэ не ўваходзіць у лік 10 найбуйнейшых аптэчных сетак Беларусі. Але патэнцыял і рэсурс для гэтага ў іх, вядома, ёсць, сказаў удзельнік рынку.

Са слоў інфармаванай суразмоўцы, ужо больш года вядзецца структураванне бізнэсаў такога рознапрофільнага холдынгу, як УСП.

«Тое, што раней здавалася пабочным звяном, цяпер атрымлівае новы імпульс для развіцця. Тое, што было занадта грувасткім — наадварот кансалідуецца. У прынцыпе нармальныя бізнес-працэсы. У свой час кіраўнік Ашчаднага банка Расіі Герман Грэф паставіў задачу «навучыць слана (гэта значыць давераны яму найбуйнейшы дзяржбанк РФ) танцаваць». Прыкладна такая ж задача стаіць перад кіраўніком справамі прэзідэнта Віктарам Шэйманам», — сказала крыніца.

Атрымаць каментар у «ЛекаЦэнтры» не ўдалося.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках