25 красавiка 2024, Чацвер, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Мірны выйшаў у другое кола парнага разраду Australian Open

1
Максім Мірны выйшаў у другое кола парнага разраду Australian Open
Максім Мірны

Мірны ў пары з філіпінскім тэнісістам падолеў інтэрнацыянальны дуэт Леандэр Паэс (Індыя)/Андрэ Са (Бразілія).

Беларус Максім Мірны і філіпінец Трыт Хуэй выйшлі ў 2 кола парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў Мельбурне, паведамляе tut.by.

У 1/32 фіналу беларус і філіпінец выбілі з турніру інтэрнацыянальны дуэт Леандэр Паэс (Індыя) / Андрэ Са (Бразілія) — 4:6, 7:6 (7:3), 6:4.

А вось іншы беларус Аляксандр Буры, які выступае ў пары з Паола Ларэнці з Італіі завяршыў выступленне ў Мельбурне пасля паразы ў першым коле ад 6-га сеянага дуэта Рэйвен Клаасен (ПАР) / Раджыў Рам (ЗША) — 3:6, 5:7.

Раней у адзіночным турніры ў першым коле выбыла Аляксандра Сасновіч, якая прабілася ў асноўную сетку скрозь сіта кваліфікацыі.

Кваліфікацыю Australian Open спрабавалі пераадолець таксама беларускі Арына Сабаленка (№146, выбыла ў 2-м адборачным раўндзе), Вера Лапко (№326, дайшла да 2-га кола кваліфікацыі) і Вольга Гаварцова (№173, завяршыла барацьбу на старце кваліфікацыі).

У мужчынскай кваліфікацыі Уладзімір Ігнацік (№191), выбыў у 2-м коле, Ілля Івашка (№177) — у 1-м.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках