25 красавiка 2024, Чацвер, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар зноў падмануў народ і так не разабраўся з тарыфамі «ад балды»

27
Дыктатар зноў падмануў народ і так не разабраўся з тарыфамі «ад балды»

Год прайшоў, рэформу ЖКГ правялі, аднак разлікі зноў зрабілі «ад балды».

На днях былы старшыня Вярхоўнага Савета Мечыслаў Грыб вырашыў параўнаць квіток за снежань з квітком за аналагічны перыяд пазамінулага года.

«Я ўзяў, паглядзеў, і высветлілася, што на 30% за снежань 2016 я заплаціў больш, чым за снежань 2015-га года. Тым больш, што пенсія ў мяне засталася такая ж, якая была год таму», – распавёў Мечыслаў Грыб тэлеканалу «Белсат».

«Жэстачайшэ» не пакараў?

Разабрацца з вінаватымі ў завышаных цэнах па разліках за паслугі ЖКГ і надзець на іх кайданкі Лукашэнка загадаў яшчэ летась у лютым.

Неўзабаве тых, хто, са слоў дыктатара, прыдумаў такую «балду» быццам бы арыштавалі, аж з дзясятак чалавек. Прынамсі, так паведамілі ўлады. Але канкрэтных імёнаў не агучылі. Нічога не вядома пра таямнічыя справы і да сённяшняга дня. Урад жа ў сваю чаргу распачаў рэформы сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Ці сталі за гэты год беларусы давяраць сістэме ЖКГ?

«Не давяраю. Чаму? Бо не апраўдана гэта ўсё. Не відаць наглядна, што і як»

«Не ведаю, ад чаго гэта залежыць, але яна не эфектыўная – гэта дакладна»

«Заўсёды любую цану можна растлумачыць. Тут толькі майстэрства бухгалтара, так сказаць. Таму я гэтаму не давяраю»

– кажуць менчукі.

Да канца гэтага года насельніцтва Беларусі павінна аплачваць 75% ад агульнай сумы

Аднак сёння генеральны дырэктар прадпрыемства «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка» Віталь Смірноў канстатаваў, што спажыўцы ўжо цяпер плацяць больш за 60% ад іх сабекошту. Адкуль узяліся гэтыя лічбы?

«Тыя лічбы, якія прад'яўляе нам сістэма ЖКГ – яны неадэкватныя. Менавіта таму нельга сказаць, плацім мы зараз 60%, 70, 80, ці будзем мы плаціць 100% у будучыні або плацім мы іх ужо цяпер», – лічыць былы работнік ЖКГ Павел Спірын.

Заплацяць усе

Толькі планавае падвышэнне коштаў на паслугі ЖКГ да стопрацэнтнага аплачвання – усяго на пяць даляраў штогод – абяцаў падчас «парламенцкіх выбараў» Лукашэнка. Аднак і ў гэтым выпадку – з агаворкай.

«Той, хто можа плаціць, павінен плаціць, будзе плаціць. Той, хто павінен, вы згодныя? Нават 150», – казаў Лукашэнка.

Павінны заплаціць немалыя грошы за камунальныя паслугі беларусы і ў наступным месяцы, калі прыйдуць разлікі за студзень – месяц з вялікімі маразамі, які пацягне за сабой і вялікія рахункі за ацяпленне. Праўда, цягам сямі дзён ўлады будуць вырашаць, як палягчаць такую фінансавую нагрузку і размяркоўваць гэтую суму на вясновыя квіткі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках