29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі ўрад шукае новую формулу для «Белсата»

4
Польскі ўрад шукае новую формулу для «Белсата»

Перамовы што да новай канцэпцыі тэлеканала працягваюцца.

Пра гэта заявіла прэм'ер-міністр Польшчы Беата Шыдла. З ейных слоў, цяпер ідзе пошук кампрамісу і новай формулы канала, паведамляе belsat.eu.

Нагадаем, у снежні мінулага года з'явілася інфармацыя, што «Белсат» пазбавіцца 2/3 фінансавання і будзе пераведзены на расейскую мову.

Міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі раней заяўляў, што «не хоча, але вымушаны» скараціць фінансаванне, бо не мае грошай на наш праект «у сувязі з іншымі заданнямі»: напрыклад, дапамога сірыйскім уцекачам.

У той жа час польскі МЗС спадзяваўся, што Менск дазволіць трансляцыю ў беларускіх кабельных сетках польскіх каналаў TVP Polonia і TVP Kultura, на якія, на думку польскага міністра, маюць права сотні тысяч беларускіх палякаў.

18 снежня Вашчыкоўскі заявіў, што польскі ўрад замест тэлеканала «Белсат» плануе стварыць адзіны канал для палякаў замежжа.

На пачатку студзеня пасля сустрэчы з кіраўніком польскага ўрада Агнешка Рамашэўска-Гузы напісала ў сацыяльнай сетцы, што «існавання «Белсату» нічога не пагражае».

Прэс-сакратар польскага ўрада Рафал Бохэнэк пацвердзіў, што цяпер выпрацоўваецца новая, кампрамісная формула дзейнасці канала, і змяненняў на «Белсаце» ў гэтым месяцы не будзе.

Лёс незалежнага беларускага тэлеканала выклікаў бурную дыскусію ў беларускіх і польскіх СМІ. У падтрымку тэлеканала праводзілі акцыі і флэш-мобы, рух «За Свабоду» нават пачаў збор подпісаў у падтрымку «Белсату».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках