24 красавiка 2024, Серада, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнбэрг: Колькасць кібератак на сеткі NATO за год узрасла на 60%

1
Столтэнбэрг: Колькасць кібератак на сеткі NATO за год узрасла на 60%
ЕНС СТОЛТЭНБЭРГ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Большасць кібератакі на Альянс вялася не прыватнымі асобамі, а фінансаваліся дзяржаўнымі структурамі розных краін.

Колькасць хакерскіх нападаў на сеткі NATO цягам апошняга года ўзрасла на 60%. Аб гэтым у інтэрв'ю выданню Die Welt (пераклад — gordonua.com) распавёў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага Альянсу Енс Столтэнбэрг.

З ягоных слоў, у сярэднім за месяц установы NATO атакавалі блізу 500 разоў. Большасць з іх вяліся не прыватнымі асобамі, а відавочна, фінансаваліся дзяржаўнымі структурамі розных краін, падкрэсліў генеральны сакратар.

Столтэнбэрг паказаў на патэнцыйна вялікую небяспеку такіх нападаў, бо яны могуць, напрыклад, аднавіць энэргазабеспячэнне або прычыніць шкоду іншым інфраструктурам, што пашкодзіць абароназдольнасці блока і паўплывае на працу ўзброеных сіл.

Кіраўнік NATO не выключае, што ў выпадку маштабнай кібератакі на сеткі Альянсу, можа быць задзейнічаны артыкул 5 статуту, які прадугледжвае дапамогу ўсіх чальцоў NATO пацярпелай краіне.

Столтэнбэрг таксама занепакоены імавернай маніпуляцыяй выбарчымі працэсамі ў розных краінах з дапамогай хакерскіх нападаў. Ён дадаў, што ў Альянс паступаюць паведамленні ад розных урадаў з асцярогамі аб магчымым умяшанні ў перадвыбарчую барацьбу.

У кастрычніку 2016 года ўлады ЗША афіцыйна абвінавацілі Расею ва ўзломе сэрвераў амерыканскіх партый.

У снежні прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў указ аб увядзенні санкцый супраць ФСБ і ГРУ, трох расейскіх кампаній, якія займаюцца інтэрнэт-тэхналогіямі, а таксама шасці грамадзян РФ у сувязі з іх магчымым дачыненнем да кібератак на дзяржаўныя і палітычныя інстытуты ЗША.

У заяве выведвальных устаноў Амерыкі, апублікаваных 5 студзеня, гаварылася, што Расея ўяўляе поўнамаштабную кіберпагрозу для ўрада ЗША. Дырэктар Нацвыведкі Джэймс Клэпер адзначыў, што ўмяшанне РФ у працэс выбараў у Штатах не абмяжоўваўся хакерскімі атакамі, выкарыстоўваліся таксама «класічная прапаганда, дэзінфармацыя, хлуслівая інфармацыя».

6 студзеня амерыканская выведка апублікавала даклад, у якім гаворыцца, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін асабіста загадаў пачаць кампанію для ўмяшання ў выбары ў ЗША.

Аб узломе, арганізаваным у РФ, заяўлялі і ў Сусветным антыдопінгавым агенцтве. Спецслужбы Нямеччыны паведамлялі 7 студзеня, што кібератака на АБСЕ магла быць ажыццёўленая з Расеі.

Выданне Financial Times пісала, што ЕЗ асцерагаецца ўмяшання РФ у выбары ў Францыі і Нямеччыне праз кібератакі. Са слоў камісара ў пытаннях бяспекі ЕЗ Джуліяна «больш небяспечныя і патэнцыйна разбуральныя».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках