28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: У Крамлі знікла эйфарыя з нагоды Трампа

12
Bloomberg: У Крамлі знікла эйфарыя з нагоды Трампа

Найбольшую занепакоенасць у Масквы выклікалі словы Трампа аб скарачэнні ядзернага патэнцыялу РФ.

У Крамлі пачала знікаць эйфарыя з нагоды абрання Дональда Трампа прэзідэнтам ЗША. Ёй на змену прыйшоў скептыцызм з нагоды таго, што ў стасунках Расеі і ЗША можа азначыцца нейкі прагрэс, паведамляе Bloomberg са спасылкай на чатырох высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў (пераклад – tvrain.ru).

Неспакой у Крамлі выклікаюць супярэчлівыя заявы Трампа. У снежні ён заявіў, што ЗША трэба нарошчваць ядзерны патэнцыял, а на мінулым тыдні ў інтэрв'ю выказаў меркаванне, што ядзерны арсенал Расеі мае патрэбу ў «вельмі істотным скарачэнні». Крыніцы Bloomberg сярод расейскіх чыноўнікаў удакладнілі, што не будуць ацэньваць заявы Трампа, зробленыя да інаўгурацыі.

Пры гэтым Bloomberg адзначае, што расейскія чыноўнікі могуць наўмысна казаць аб зніжэнні чаканняў ад Трампа ў Крамлі, бо расейскія ўлады падазраюцца ў арганізацыі кібератак, накіраваных на перамогу Трампа на выбарах.

Паводле інфармацыі агенцтва, дзяржаўная тэлевізія Расеі змяніла манеру падачы навін пра Трампа. Цяпер у сюжэтах дадаюць, што мець ілюзій з нагоды новага прэзідэнта ЗША і спадзявацца на хуткае паляпшэнне стасункаў не варта.

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп уступіць на пасаду ў пятніцу, 20 студзеня 2017 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках