24 красавiка 2024, Серада, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах бізнэсовец скончыў жыццё самагубствам пасля прайгранага суда

42
У Баранавічах бізнэсовец скончыў жыццё самагубствам пасля прайгранага суда

Бацьку семярых дзяцей на гэты крок падштурхнулі шматлікія праверкі і штрафы.

Пра гэта паведаміла ягоная жонка. Іх шлюб доўжыўся 13,5 гадоў, у ім нарадзіліся чацвёра дзяцей. Гэты быў другі шлюб бізнэсоўца, ад папярэдняга ў яго было яшчэ трое дзяцей.

Трагедыі папярэднічалі фінансавыя праблемы кампаніі. Яе сузаснавальнікамі ўважаліся абедзве жонкі бізнэсоўца, піша nn.by.

«Цягам першага паўгоддзя 2016 года на фірме прайшлі восем праверак, з якіх толькі дзве планавыя. Усе знойдзеныя парушэнні былі неістотнымі і выпраўленыя ў вызначаны тэрмін», - пераконвае другая жонка.

Аднак пасля дапушчаных парушэнняў усё ж адбыўся суд, які прысудзіў штраф сумай 350 базавых адзінак — 7350 новых рублёў. Тым часам прадаўжаліся праверкі міліцыі і Дэпартамента фінансавых расследаванняў, прычым нібыта паводле заяваў першай жонкі.

«Мужа гэтая сітуацыя вельмі падкасіла. Ён не мог паверыць, што людзі, якім ён усё жыццё дапамагаў, могуць так жорстка і бесчалавечна з ім паступаць», - кажа другая жонка.

«14 студзеня нервы ў мужа не вытрымалі, і ён скончыў жыццё самагубствам», - паведаміла яна.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках