29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 2016 годзе на Зямлі зафіксавалі новы тэмпературны рэкорд

10
У 2016 годзе на Зямлі зафіксавалі новы тэмпературны рэкорд

Тэмпературны рэкорд усталяваны трэцім разам запар.

У 2016 годзе на планеце быў усталяваны чарговы тэмпературны рэкорд, паведамляе DW са спасылкай на Нацыянальную ўправу акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША.

Паводле паведамлення, сярэдняя тэмпература на Зямлі ў 2016 годзе была на 0,94 градуса па Цэльсіі вышэйшай, чым у сярэднім за ХХ стагоддзе, а таксама на 0,04 градуса па Цэльсіі вышэйшай, чым у папярэднім годзе, калі таксама быў усталяваны тэмпературны рэкорд.

"У пачатку XXI стагоддзя штогадовы рэкорд тэмпературы ў свеце быў пабіты пяць раз - у 2005, 2010, 2014, 2015 і 2016 гадах", - адзначае Нацыянальная ўправа акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША.

Са звестак установы, нацыянальныя тэмпературныя рэкорды былі зафіксаваныя летась у Індыі, Сірыі і Іране. Таксама значна паскорылася раставанне льдоў у Арктыцы.

За асноўную прычыну глабальнага пацяплення экспэрты ўважаюць спальванне такіх вычарпальных крыніц энэргіі, як нафта і газ, у выніку чаго ў паветра выкідваюцца парніковыя газы (вуглякіслы газ, метан і іншыя).

Яшчэ адным фактарам, якія ўплываюць на рост тэмпературы ў свеце (але нязначна, калі параўноўваць з дзейнасцю чалавека) з'яўляецца феномен Эль-Ніньё над Ціхім акіянам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках