25 красавiка 2024, Чацвер, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запазычанасці прадпрыемстваў у крэдытах і пазыках выраслі ўдвая

6
Запазычанасці прадпрыемстваў у крэдытах і пазыках выраслі ўдвая
ФОТА: TUT.BY

За 11 месяцаў 2016 года пратэрмінаваная запазычанасць арганізацый вырасла да 2 мільярдаў 894,6 мільёнаў рублёў.

Пратэрмінаваная запазычанасць у крэдытах і пазыках арганізацый Беларусі (без уліку мікраарганізацый і малых пазаведамасных арганізацый) на 1 снежня 2016 года склала 2 млрд 894,6 млн рублёў. За 11 месяцаў яна павялічылася на 95,5% (у 1,96 раза), за лістапад — на 0,5%, паведамляе БелаПАН.

Агулам запазычанасць у крэдытах і пазыках на 1 снежня 2016 года склала 59 млрд 691,4 млн рублёў — на 5,1% больш, чым на 1 студзеня мінулага года, і на 2,4% больш у параўнанні з паказчыкам на 1 лістапада.

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць за 11 месяцаў мінулага года павялічылася на 21% і склала 7 млрд 13,3 млн рублёў, з 1 лістапада — вырасла на 0,3%.

Крэдыторская запазычанасць агулам на 1 снежня 2016 года склала 39 млрд 214,3 млн рублёў, ці на 11,1% больш, чым на 1 студзеня мінулага года, і на 0,7% больш у параўнанні з паказчыкам на 1 лістапада.

Вонкавая пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць знізілася з пачатку 2016 года на 4,6% і на 1 лістапада склала 1 млрд 134, 5 млн рублёў. За лістапад яна знізілася на 1,3%. Агулам вонкавая крэдыторская запазычанасць з пачатку года вырасла на 1,9% (да 9 млрд 105,4 млн), за лістапад — вырасла на 1,7%.

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць вырасла з пачатку мінулага года на 23% і на 1 снежня склала 7 млрд 428,6 млн рублёў, з 1 лістапада — вырасла на 2,2%.

Уся дэбіторская запазычанасць на 1 снежня 2016 года склала 30 млрд 379,7 млн рублёў, або на 12,6% больш, чым на 1 студзеня мінулага года, і на 2,2% больш у параўнанні з 1 лістапада.

Вонкавая пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць знізілася з пачатку мінулага года на 7,1% і склала на 1 снежня 971,1 млн рублёў. З 1 лістапада яна знізілася на 1,2%. Агулам вонкавая дэбіторская запазычанасць з пачатку мінулага года вырасла на 0,8% да 7 млрд 8,4 млн, за лістапад — вырасла на 1,3%.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках