18 красавiка 2024, Чацвер, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі - Літве: Усё вам не падабаецца

11
МЗС Беларусі - Літве: Усё вам не падабаецца

Беларускі МЗС у дзёрзкай манеры пракаментаваў словы міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса аб БелАЭС.

Літва робіць усё, каб дэзавуяваць высновы і самую місію SEED МАГАТЭ, якая цяпер заканчвае сваю працу ў Беларусі, заявілі ў беларускім МЗС. Так там пракаментавалі словы міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса аб тым, што Беларусь запрасіла місію МАГАТЭ для вывучэння сітуацыі на БелАЭС не ў поўным аб'ёме.

«Мы вельмі ўстурбаваныя тым, што Беларусь выбарачна выкарыстоўвае стандарты ядзернай бяспекі. Гэта непрымальна, — адзначыў Лінкявічус. — Беларусь прапусціла ацэнку пляцоўкі для будаўніцтва і запрасіла місію МАГАТЭ SEED, якая, хутчэй за ўсё, абмяжуецца толькі ацэнкай дызайну электрастанцыі». Літоўскі міністр прагназуе, што ўлады затым распаўсюдзяць толькі пазітыўныя вынікі працы місіі, увёўшы ў зман сваё грамадства і іншыя краіны. На думку Лінкявічуса, такі падыход Менска азначае, што яму ёсць што хаваць.

На просьбу tut.by заяву літоўскага міністра пракаментавалі ў МЗС Беларусі. Там нагадалі, што прагназавалі такую рэакцыю Вільні на брыфінгу на мінулым тыдні.

На жаль, добрыя навіны нашым літоўскім партнёрам не вельмі патрэбныя. Або, скажам так, ніякая навіна пра Беларускую АЭС не будзе для іх дастаткова добрай. У гэтым выпадку гэта відавочна, як ніколі. За дзень да прэс-канферэнцыі кіраўніцтва місіі МАГАТЭ, не чакаючы яе высноў, не даючы шанцу выказацца экспэртам, якія сёння занятыя падрыхтоўкай выніковых дакументаў, літоўская старана робіць усё, каб дэзавуяваць высновы і самую місію Агенцтва.

У МЗС Беларусі зазначаюць, што нагодай для выказвання Лінкявічуса стаў «нейкі ліст генеральнага дырэктара МАГАТЭ, які ім не падаецца і не цытуецца».

Нельга ж лічыць цытатай спасылку на нейкіх «прадстаўнікоў МАГАТЭ», якія, са слоў літоўскай стараны, пацвердзілі нейкія асцярогі Вільні ў дачыненні да фармату місіі?

Акрамя таго, Мірончык звяртае ўвагу, што кіраўнік МЗС Літвы «апануе беларускай старане, якая нібыта заяўляе, што фармат місіі вызначаецца не ёю, а Агенцтвам». На справе ж, дадаюць у МЗС Беларусі, Менск каментаваў не фармат місіі SEED, а яе персанальны склад і той факт, што Беларусь не пярэчыла супраць гэтага складу.

Як бачыце, літоўская старана выкарыстоўвае просты прыём: зняпраўджвае заявы, якія сама прыпісвае апанентам.

У беларускім МЗС паўтарылі сваю пазіцыю пра тое, што ўсе павінны паважаць «аўтарытэт і меркаванне міжнародных структур, якія прафесійна працуюць у гэтым кірунку».

Давайце дамо экспэртам МАГАТЭ і беларускім спецыялістам спакойна скончыць сваю працу. Упэўнены, што заўтра яны адкажуць на ўсе пытанні.

13 студзеня стала вядома аб будучым візіце ў Беларусь місіі МАГАТЭ для ацэнкі праектавання пляцоўкі АЭС з улікам замежных падзей (місіі SEED). У МЗС Беларусі падкрэслілі, што запрашэнне такіх місій — добраахвотная ініцыятыва Менска для падвышэння даверу да нашай першай АЭС і крок насустрач пажаданням Літвы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках