29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple вырабіць iPhone X з «абгорнутым» экранам

6
Apple вырабіць iPhone X з «абгорнутым» экранам

Кампанія Apple у 2017 годзе вырабіць тры новыя версіі смартфона.

Apple вырабіць iPhone 4,7 і 5,5-цалевыя мадэлі, якія зменяць iPhone 7 і iPhone 7 Плюс, а таксама мадэль iPhone X з «абгорнуты» экранам, паведамляе Appleinsider.

Аб планах Apple распавёў аналітык кампаніі Cowen and Company Тымаці Аркары, які спаслаўся на крыніцы сярод прадаўцоў Apple. Мадэль iPhone X атрымае 5,8-цалевы OLED-дысплей, які будзе ісці ад закраіны да закраіны. «Абгорнуты» (wraparound) экран, як чакаецца, будзе «фіксаваны і гнуткі».

Гарнітура, камера для сэлфі і відэасувязі FaceTime ды сканэр адбіткаў пальцаў Touch ID, як здагадваюцца экспэрты, будуць умайстраваныя ў OLED-экран новага смартфона. Тымаці Аркари дапусціў, што Apple таксама дадасць у мадэль сканэр райка вока і лазэрны сэнсар для падтрымкі кіравання на мігі. Таксама смартфон будзе падтрымліваць бяздротавае сілкаванне.

Раней розныя крыніцы паведамлялі, што новы iPhone могуць выканаць цалкам з шкла з выгнутымі бакамі. Смартфон атрымае 16-мегапіксэльную асноўную камеру і 8-мегапіксэльную камеру для сэлфі, порт USB Type-C і AMOLED-экран ад закраіны да закраіны. Будуць вырабленыя айфоны трох памераў у шасці варыянтах аздобы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках