25 красавiка 2024, Чацвер, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: У Маскве будуецца клініка для лячэння Пуціна

26
Reuters: У Маскве будуецца клініка для лячэння Пуціна

На тэрыторыі Цэнтральнай клінічнай лякарні Масквы плануецца будаўніцтва новага будынка для лячэння прэзідэнта РФ.

Пра гэта паведамляе Reuters (пераклад - «Гордон») са спасылкай на крыніцу, якая працавала раней у ЦКБ, а таксама крыніца ў медыцынскіх колах, знаёмая з дэталямі праекта.

Інфармацыю агенцтву таксама пацвердзілі два не звязаных адзін з адным лекары, блізкіх да адміністрацыі шпіталя.

З іх слоў, гаворка ідзе пра будаўніцтва на тэрыторыі ЦКБ трохпавярховага будынка клініка-паліклінічнага аддзялення плошчай 12 тысяч м2. Корпус будзе разлічаны на дзесяць пацыентаў і абсталяваны прэзідэнцкай і ўрадавай сувяззю, сцвярджаюць суразмоўцы агенцтва.

Паводле дакументаў, з якімі азнаёмілася Reuters, праект будаўніцтва новага корпуса ацэньваецца на 2,9 млрд рублёў (прыкладна $49 млн) без уліку выдаткаў на абсталяванне. Праект прадугледжвае стацыянар з палатамі катэгорыі VIP, канферэнц-залу на 50 чалавек, басэйн, памяшканне для кансіліуму, сталовыя для пацыентаў і персаналу, а таксама падземную паркоўку. Акрамя таго, на адным з паверхаў будынка плануюць абсталяваць дзве палаты плошчай амаль 200 м2 кожная.

Прэс-сакратарка Кіраўніцтва спраў прэзідэнта РФ Алена Крылова пацвердзіла агенцтву планы будаўніцтва клініка-паліклінічнага аддзялення ў ЦКБ, патлумачыўшы, што адпаведная пастанова была прынятая ў ліпені 2015 года ў адпаведнасці з канцэпцыяй развіцця лякарні.

У той жа час, адказваючы на пытанне, ці будзе гэты аб'ект разлічаны на невялікую колькасць пацыентаў і абсталяваны спецыяльнай сувяззю, Крылова заявіла, што «гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці».

Як удакладняе Reuters, акрамя Пуціна, у катэгорыю асоб, якія абслугоўваюцца праз кіраўніцтва спраў прэзідэнта, уваходзяць чальцы ўраду, сенатары, суддзі Канстытуцыйнага суда і яшчэ звыш тысячы чыноўнікаў.

Як адзначылі ў гутарцы з агенцтвам дзве крыніцы ў медыцынскіх колах, патрэба ў высакаякасным медыцынскім абслугоўванні стала асабліва вострай пасля таго, як у дачыненні да шэрагу прадстаўнікоў расейскай эліты былі ўведзеныя санкцыі.

Як падкрэслівае Reuters, няма звестак аб тым, што 64-гадовы прэзідэнт Расеі ці хто-небудзь з ягонага атачэння цяпер адчувае якія-небудзь праблемы са здароўем.

У 2015 годзе Пуцін заявіў, што займаецца спортам і імкнецца не звяртацца да медыкаў, але калі патрабуецца, то лечыцца ў Цэнтральнай клінічнай лякарні.

Пры гэтым, са слоў прэзідэнта РФ, лекары ЦКБ незадаволеныя ўзроўнем выкананых імі паслуг.

«Яны мяркуюць, што і ўзровень падрыхтоўкі кадраў, і фінансаванне, і тэхніка не адпавядаюць патрабаванням сённяшняга дня», – адзначыў ён.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках