25 красавiка 2024, Чацвер, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Воўчак: У падатковай ужо пачаліся вялікія праблемы праз «дармаедаў»

67
Алег Воўчак: У падатковай ужо пачаліся вялікія праблемы праз «дармаедаў»
Алег Воўчак
ФОТА: CHARTER97.ORG

Праваабаронца распавёў, як ідзе барацьба з незаконным дэкрэтам.

Толькі за два дні дзеячы незалежнага прафзвязу РЭП сабралі больш за шэсць тысяч подпісаў грамадзян - і гэта толькі пад электронным зваротам, без уліку сабраных на вуліцах беларускіх гарадоў. Калі ж улады не прыслухаюцца да патрабавання грамадзян скасаваць падатковы збор, арганізатары не выключаюць масавых акцый пратэсту.

«Людзям ужо трэба перастаць баяцца дзяржаўных органаў, міліцыі, пракуратуры, КДБ, бо ёсць Канстытуцыя, ёсць права. І вось мы тлумачым людзям, што нават у сітуацыі з гэтым дэкрэтам ёсць правы, і можна пісаць скаргі і заявы. Таму мы прагледзелі гісторыі людзей і ўбачылі, як кажуць блогеры, што «спамам» рассылаюцца паведамленні», - заявіў кіраўнік цэнтра «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Волчак у эфіры «Белсата».

Таксама ён распавёў, што дапамог некаторым асобам, якім не павінны былі наогул прыходзіць «лісты шчасця», скласці заяву ў падатковую. Цягам месяца зварот быў разгледжаны, падаткавікі прызналі сваю памылку і анулявалі патрабаванні аб выплаце збору.

«У нас будзе яшчэ некалькі такіх выпадкаў, і мы ўжо паставілі пытанне аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці падатковага інспектара, які няправільна падаў спісы (з патэнцыяльнымі «дармаедамі»)», - дадаў Алег Волчак.

Са слоў праваабаронцы, праблемы праз дэкрэт аб «дармаедаў» паўсталі і ў падаткавікоў:

«Пазаўчора мне патэлефанавалі з рэгіёну, не буду яго называць, з падатковай службы, і скардзіліся, што вельмі шмат ідзе лістоў-заяваў, і што падаткавікі загружаюцца працай. Натуральна, сістэма гэта ўсё адсочвае, чытае настроі. Мы бачым, была нарада ў снежні ў адміністрацыі Лукашэнкі, пасля новага года вельмі доўга абмяркоўваюць, як знайсці выйсце з гэтай сітуацыі. Але настроі вельмі неперспектыўныя для ўладаў. Асабліва ў малых гарадах і вёсках, бо там наогул няма ніякай працы».

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках