19 красавiка 2024, Пятніца, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці 320 чалавек высяляюць на вуліцу з дзяржаўных кватэр

88
У Берасці 320 чалавек высяляюць на вуліцу з дзяржаўных кватэр

Ад берасцейцаў патрабуюць альбо плаціць $340 на месяц, альбо вызваліць жыллё.

Хто не марыць аб сваім цёплым утульным кутку? Дзеля атрымання запаветных квадратных метраў людзі дзесяцігоддзямі стаяць у чэргах на кватэру, паведамляе «Белсат».

Так пасля 20-ці гадоў чакання сям'я Кацярыны Касьян у Берасці нарэшце атрымала жыллё, якое аднак вывілася пасткай, а жыхары - закладнікамі няпростай сітуацыі.

«Людзі падпісалі сабе смяротны прысуд, бо баяліся, што наогул застануцца на вуліцы», - кажа жанчына.

Ужо найбліжэйшым часам застацца на вуліцы рызыкуюць 320 чалавек

Гэта людзі, якія атрымалі кватэры ў доме №68 на вуліцы Машэнскага, пабудаваным у 95-ім годзе прадпрыемствам «Белтрубаправодбуд».

«Першапачаткова ім давалі як дзяржаўнае жыллё. Гарвыканкам зняў нас з дзяржаўных чэргаў на жыллё, выдаў нам ордэры, уклаў з намі дамовы на бязвыплатнае карыстанне», - успамінае жыхар дома Андрэй Шлемянкоў.

Прадпрыемства праігнаравала Савет Міністраў

Да 2007-га года згодна з пастановай Савета Міністраў «Белтрубаправодбуд» павінен быў перадаць ведамаснае жыллё ў камунальную ўласнасць, але не зрабіў гэтага. Затое стварыў даччыную прыватную фірму «Тэз-сэрвіс» і перадаў ёй права на дом.

«З 2013 года нас спрабуюць абавязаць выкупляць гэтыя кватэры, матывуючы тым, што гэта прыватны жыллёвы фонд, хаця мы іх атрымлівалі як дзяржаўныя кватэры», - тлумачыць Андрэй Шлемянкоў.

Прыватызаваць кватэры стала немагчыма

Выкупіць ж нерухомасць можна за камерцыйны кошт, прычым сума налічаная ў далярах.

«Мы самі будавалі гэты дом, тады цэгла 10 капеек каштавала, але цяпер з нас даляры бяруць. Нам хтосьці плаціць у далярах?», - абураецца яшчэ адзін жыхар Уладзімір Каверын.

Плаці штомесяц Br 800 або выбірайся

Калі ж цягам 5-ці гадоў з моманту падпісання дамовы куплі-продажу жыхары не выплацяць поўнага кошту кватэры, то застануцца на вуліцы. Месячныя выплаты складаюць $340.

«Плюс квартплата, і плюс усё астатняе. Гэта выходзіць дзесьці восем мільёнаў. Я атрымліваю тры, а павінен заплаціць восем. У мяне дамова куплі-продажу ёсць, але грошы не выплачваю. Я не ведаю, што са мной далей будзе - мяне проста пасадзяць», - дзеліцца небарака Ала Бярэнчык.

Тыя ж, хто не ўклаў ці скасаваў рабаўніцкую дамову, павінны плаціць арэнду за, здавалася б, сваё жыллё таксама камерцыйнымі коштамі.

Жыхары звярталіся ва ўсе інстанцыі

Шукалі дапамогі праз гар- і аблвыканкам, пракуратуру, міністэрства, суды і ў адміністрацыі Лукашэнкі. Яны дамагаюцца магчымасці выкупіць жыллё згодна з паніжальным каэфіцыентам, які павінен быць ужыты да іх як да жыхароў, якія ўжо 15 гадоў пражылі ў гэтым доме.

Але прадстаўнікі ўлады, якія далі магчымасць прадпрыемству абысці закон, не імкнуцца дапамагчы пацярпелым людзям, на няшчасці якіх хоча нажыцца прыватная фірма.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках