19 красавiка 2024, Пятніца, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Час дзейнічаць»: Мікалай Аўтуховіч стварыў новую арганізацыю

5
«Час дзейнічаць»: Мікалай Аўтуховіч стварыў новую арганізацыю
Николай Автухович
Фото: belaruspartisan.org

Арганізацыя будзе абараняць правы зняволеных і тых, хто выйшаў на волю.

«Таймакт» (або іншымі словамі «Час дзейнічаць»), са слоў Мікалая Аўтуховіча, будзе абараняць правы не толькі тых, хто знаходзіцца за кратамі, але і хто выйшаў на свабоду.

Узначаліць структуру пагадзіўся Васіль Завадскі, які ў свой час працаваў начальнікам медыцынскай службы Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Аўтуховіч пазнаёміўся з ім падчас зняволення, калі праводзіў галадоўку.

Яшчэ год таму былы палітвязень прапанаваў ідэю стварэння структуры, якая б рэальна займалася абаронай зняволеных, паведамляе palitviazni.info.

- Мы плануем праводзіць маніторынг сітуацыі ў калоніях. Дарэчы, калі я выйшаў на волю ў 2008 годзе, то прапанаваў апазіцыйнай супольнасці падумаць аб стварэнні міжнароднай незалежнай камісіі, якая б разглядала і аналізавала пастановы беларускіх судоў. У каментарах некаторыя тады здзекліва пісалі: «Не ставала яшчэ, каб таксіст навучаў, што трэба рабіць». Я не зважаю на розныя кпіны, але, як чалавек, які прайшоў праз турэмную школу, ведаю адно: немагчыма абараніць зняволеных, калі не будзе кантролю за сітуацыяй.

Са слоў Аўтуховіча, арганізацыя прайшла рэгістрацыю ў выканкаме.

- Цяпер мы хочам схадзіць на перамовы да кіраўніцтва Дэпартамента выканання пакарання. Спадзяемся, усё ж, што нейкія пытанні можна развязаць супольнымі намаганнямі. Але напоўніцу арганізацыя яшчэ не працуе, бо трэба развязаць некаторыя фармальнасці. Нейкага фінансавання на гэты праект у нас няма, таму пакуль усё будзе трымацца на валанцёрскіх пачатках.

Раней паведамлялася, што Мінюстыцыі другім разам адмовіла ў рэгістрацыі Камітэта падтрымкі прадпрымальніцтва «Салідарнасць», заснавальнікам якой таксама з'яўляецца і былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч.

У турме Аўтуховіч адбываў пакаранне двойчы. Першы раз ён быў арыштаваны ў кастрычніку 2005 года паводле абвінавачвання ў няплаце падаткаў і асуджаны на тры з паловай гады пазбаўлення волі.

У абодвух выпадках праваабаронцы прызнавалі Аўтуховіча палітвязянем, асуджаным за актыўную грамадскую дзейнасць і барацьбу з карупцыяй.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках