25 красавiка 2024, Чацвер, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аўстраліі аўтамабіль заехаў у натоўп мінакоў

1
У Аўстраліі аўтамабіль заехаў у натоўп мінакоў
Фота: Reuters

Пасля здарэння з найбліжэйшых офісаў у Мельбурне былі эвакуяваныя тысячы чалавек.

Як мінімум тры чалавекі загінулі ў выніку наезду аўтамабіля на пешаходаў у аўстралійскім Мельбурне, паведамляе DW.

Як заявіла паліцыя горада, кіроўца легкавога аўтамабіля блізу 14:00 паводле мясцовага часу (блізу 5-й раніцы ў Менску) у пятніцу, 20 студзеня, заехаў у натоўп на адным з гарадскіх скрыжаванняў. Яшчэ 20 чалавек атрымалі сур'ёзныя раненні. Кіроўца машыны затрыманы.

З заяваў праваахоўных органаў, сітуацыя ўзятая пад кантроль. Паліцыя, са слоў яе афіцыйнага прадстаўніка, які не ўважае здарэнне за тэракт, хоць наезд на людзей учынены кіроўцам аўтамабіля наўмысна. Відавочцы сцвярджаюць, што паліцыянты стралялі ў зламысніка.

Паводле папярэдніх звестак, паліцыя некаторы час пераследавала аўтамабіль, пакуль ён не рэзнуўся ў мінакоў. Пасля здарэння з найбліжэйшых офісаў былі эвакуяваныя тысячы чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках