23 красавiка 2024, aўторак, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новазеландзец не пазнаў сусветную зорку, але на ўсялякі выпадак зрабіў з ім сэлфі

4
Новазеландзец не пазнаў сусветную зорку, але на ўсялякі выпадак зрабіў з ім сэлфі

Маладзён не разгубіўся, калі ўбачыў, што ўсе фатаграфуюцца з незнаёмцам.

Новазеландскі комік Джэймс Малькольм чакаў свайго самалёта ў аэрапорце Велінгтона, калі ўбачыў у зале доўгавалосага мужчыну, з якім усе фатаграфуюцца. Малькольм не зразумеў, хто гэта, і спытаў у сваіх падпісчыкаў у твітэры, піша meduza.io.

«Калі ласка, хто-небудзь, скажыце мне, што гэта за зорка? Усе просяць яго сфатаграфавацца, і я адчуваю, што нешта выпускаю», - напісаў Малькольм.

Са слоў коміка, ён атрымаў толькі два адказы, і абодва былі жартаўлівымі. Таму Малькольм наважыў на ўсялякі выпадак зрабіць сэлфі з незнаёмцам.

Выявілася, комік сапраўды не ўяўляе, што сфатаграфаваўся з аўстралійскім рок-музыкам Нікам Кэйвам, вядомым таксама як паэт, пісьменнік, аўтар музыкі да фільмаў і сцэнарыст. Пасля гэтага ён атрымаў дзясяткі адказаў: адны проста падказвалі яму імя «незнаёмца», а іншыя здзекаваліся з Малькольма.

Шмат хто заступіўся за Малькольма, таму што ён мог і не ведаць Ніка Кейва, бо яшчэ дзіця. Малькольму 21 год.

Цікава, што пасля гэтай гісторыі комік так і не паслухаў твораў спевака.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках