24 красавiка 2024, Серада, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камунальная плата за студзень падаражэе ў 1,5 раза

29
Камунальная плата за студзень падаражэе ў 1,5 раза

Адно толькі ацяпленне за студзень праз моцныя маразы і павышэнне тарыфаў падаражэе прыкладна на 30%.

Цяпер беларусы аплачваюць больш за 60% ад кошту жыллёва-камунальных паслуг. Зразумела, што хтосьці больш, хтосьці менш, але гэта сярэдняя лічба ў краіне. Да канца года, як абяцаюць камунальнікі, мы будзем аплачваць 75% ад кошту, а да канца 2018 года - усе 100%.

Камунальная плата вырасце? Тут могуць быць варыянты, піша kp.by. Так, тарыфы на паслугі ЖКГ ужо падаражэлі з 1 студзеня 2017 года на 5 даляраў. Аднак гэта зусім не азначае, што цяперашняе падаражанне адзінае.

Камунальнікі ўжо падлічылі, што праз надта халодны студзень, а таксама падвышаныя тарыфы (у снежні 1 Гкал каштавала 13,3417 руб., а са студзеня - 15,6098 руб) ацяпленне падаражэе прыкладна на 30%. Гэта пакуль папярэднія разлікі - дакладныя лічбы мы ўбачым у рахунках, якія атрымаем у лютым.

Наогул, студзеньскае ацяпленне заўсёды было дарагім - усё ж такі вадохрышчанскія маразы абцяжарваюць рахунак.

Падлічым: калі ў снежні 2016 года, напрыклад, было налічана 1,38 Гкал за ацяпленне - прыкладна столькі ж было і ў снежні 2015 года. А вось у студзені 2016 га выходзіла 1,8 Гкал. Дапусцім, студзеньскае спажыванне вырасце гэтак жа, як і ў студзені 2016 года - на 30%. Улічваючы новыя тарыфы, за ацяпленне замест 18 руб 41 кап я заплачу 28 руб. У 1,5 разы больш!

Істотныя лічбы. Але да іх трэба рыхтавацца, неяк планаваць свой бюджэт. Дарэчы, менчукі камунальнікам завінаваціліся ў аплаце паслуг ЖКГ больш за 1 мільён даляраў. Ці не будзе нейкіх паслабленняў у аплаце студзеньскіх рахункаў?

Камунальнікі запэўніваюць: такое не абмяркоўваецца. Нагадаем, што беларусам толькі адзін раз дапамаглі ў аплаце дарагога студзеньскага рахунку. Было гэта ў 2006 годзе. Тады ўсім палічылі ацяпленне ў сумах 2005 года, а розніцу дзяржава даплаціла з бюджэту.

Плаціць за смецце па-рознаму пачнём не раней вясны

Камунальнікі ўжо даўно выношваюць план: зрабіць розныя тарыфы для тых, хто карыстаецца смеццеправодам, і тых, хто ім не карыстаецца. Першыя, зразумелая справа, будуць плаціць больш. Як даведаліся журналісты, у студзеньскіх і лютаўскіх рахунках пакуль будуць ранейшыя тарыфы. Магчыма, нешта зменіцца з вясны.

- Для тых, у каго завараны смеццеправод або яго няма, тарыф будзе зніжаны, а для тых, хто пражывае ў дамах з дзейным смеццеправодам, - адпаведна, павышаны, - распавёў генеральны дырэктар Менскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Віталь Смірноў. Ён таксама растлумачыў, што ў доме, дзе смеццеправода няма, тарыф на вываз смецця будзе на 30% ніжэйшы, чым у доме, дзе карыстаюцца смеццеправодам. Дарэчы, летась у Менску заварылі блізу 4 тысяч смеццеправодаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках