29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Нармальны чалавек - праходзь, пяць дзён жыві ў Беларусі

34
Лукашэнка: Нармальны чалавек - праходзь, пяць дзён жыві ў Беларусі

Дыктатар заявіў, што Расея з «выццём і крыкамі» нагнятае абстаноўку.

Лукашэнка запэўніў Расею ў адсутнасці рызыкі ад ўвядзення Беларуссю бязвізавага ўезду на тэрмін да пяці дзён для грамадзян 80 дзяржаў, якія прыбываюць праз Нацыянальны аэрапорт «Мінск», паведамляе БелТА.

Лукашэнка звярнуў увагу на ўзніклую з гэтай нагоды ў расейскіх СМІ інфармацыйную кампанію. «Часам знаёмішся з заўвагамі гэтых аўтараў і дзіву даешся. Гэта людзі, якія не разумеюць сутнасці ці ж спецыяльна нагнятаюць абстаноўку. Хутчэй за ўсё, адмыслова. Скасаванне віз не азначае скасавання памежнага кантролю. Як ён быў, так і ёсць, - сказаў дыктатар. - Цябе абавязкова правераць, хто ты такі, дакладна так, як у Расеі - пашпарт паказаў, кампутар адзначыў. Нармальны чалавек - праходзь, пяць дзён жыві ў Беларусі. Не - кампутар адразу пакажа».

«Таму выццё і крыкі з боку некаторых сумежных дзяржаў - гэта проста спроба выказаць незадавальненне з боку пэўных сіл. Мы тут нічога не парушылі з пункту гледжання нашага ўнутранага заканадаўства», - падкрэсліў Лукашэнка.

«Усё, пра што мы дамаўляліся, мы свята выконваем. Калі Расея заклапацілася, то я заўсёды кажу: дай Бог вам несці на мяжы службу так якасна, як гэта арганізавана ў беларускіх памежных войсках. Ім яшчэ вельмі далёка да таго ўзроўню кантролю на межах, які мае Беларусь», - дадаў Лукашэнка.

«Трэба спакойна на гэта рэагаваць і займацца сваёй справай. Зразумела, для чаго гэта робіцца. Хоць гэты дакумент паўтара года распрацоўваўся і ўзгадняўся з усімі нашымі суседзямі, у тым ліку з Расеяй. Вось адказ на ўсе гэтыя інсінуацыі», - рэзюмаваў дыктатар.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках