28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве прайшла выстава «Янка Купала ў дыялогу культур»

У Варшаве прайшла выстава «Янка Купала ў дыялогу культур»

Не ўсім вядома, што Купала сваю паэтычную творчасць пачынаў з вершаў па-польску.

У варшаўскім Культурным цэнтры Беларусі прайшоў вернісаж выставы «Янка Купала ў дыялогу культур», паведамляе «Польскае Радыё».

Экспазіцыя была падрыхтавана Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы. Пры ўваходзе на вернісаж яго ўдзельнікі атрымалі фота знакамітага паэта, на абароце якога былі вершы Купалы на розных мовах. На адкрыцці прагучалі творы Янкі Купалы па-беларуску, польску, літоўску і ўкраінску.

Дарэчы, на выставе можна было даведацца пра цікавыя факты з жыцця класіка беларускай літаратуры. Магчыма, што не ўсім вядома, што Янка Купала пачынаў сваю паэтычную творчасць з пісання вершаў па-польску, і толькі пазней з'явілася беларускамоўная паэзія. Дакладна вядома, што 15 ліпеня 1903 г. Янка Купала лацінкай напісаў свой першы верш па-беларуску – «Мая доля».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках