28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі адны з самых дарагіх гаджэтаў у свеце

14
У Беларусі адны з самых дарагіх гаджэтаў у свеце
ФОТА: CNET.COM

Наша краіна заняла 60-е месца ў свеце па даступнасці сучасных гаджэтаў.

Усяго аўтары даследавання Linio ў сваім Technology Price Index 2016 вывучылі рынкі 71 краіны, піша ej.by.

У рамках даследавання параўноўваліся цэны на папулярную спажывецкую электроніку: смартфоны, ноўтбукі, тэлевізары, партатыўныя зарадныя прылады, гульнявыя прыстаўкі і шматфункцыянальныя прынтэры. «Мы хутка зразумелі, які вялікі ўплыў на цану маюць тарыфы, падаткі і інфляцыя», - падкрэслілі ў Linio.

Паводле даследавання самыя танныя гаджэты сёння прадаюцца ў Кувейце, Саудаўскай Арабіі і Малайзіі, самыя дарагія - у Венесуэле, Анголе і Брунеі.

Танней, чым у Беларусі, сучасныя прылады ў Польшчы (10-е месца), Украіне (43) і Расеі (48).

Між іншым, па кошту iPhone (сярэдняя цана ў 2016 годзе - 615,75 даляраў) Беларусь заняла 33-е месца. Самая танная прадукцыя Apple у Анголе (401,94 даляра), самая дарагая – у Венесуэле.

Самыя танныя ноўтбукі ў Кувейце, Калумбіі і Катары, Беларусь па кошту на 64-м месцы.

Трохі лепш выглядае сітуацыя з даступнасцю беларусам гульнявых прыставак. Хоць Украіна, напрыклад, другая ў свеце па таннасці Sony PlayStation 4.

Пры гэтым па планшэце, напрыклад, Беларусь займае перадапошняе месца – даражэй яны толькі ў Венесуэле. Сярэдні кошт iPhad Mini ў Беларусі складаў летась 718,97 даляра, тады як у ЗША, якія займаюць першае месца па даступнасці– 224,20 даляраў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках