20 красавiка 2024, Субота, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства абароны Вялікабрытаніі: РФ працягвае займацца кібервойнамі

2
Міністэрства абароны Вялікабрытаніі: РФ працягвае займацца кібервойнамі

Расея мілітарызуе Крым, і размяшчае ядзерныя боегалоўкі ў Калінінградзе.

Міністр абароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан заявіў, што Расея працягвае займацца кібервойнамі і прапагандай, каб падарваць бяспеку іншых краін, і не толькі сваіх суседзяў, паведамляе Еўрапейская праўда.

«За апошнія некалькі гадоў мы сталі сведкамі таго, як ваяўнічая Расея мілітарызуе Крым, размяшчае ядзерныя боегалоўкі ў Калінінградзе і аказвае ціск на балтыйскія дзяржавы. Да таго ж, Расея працягвае займацца кібервойнамі і прапагандай, каб падарваць бяспеку іншых краін, і не толькі сваіх суседзяў», - адзначыў Фэлан.

З ягоных слоў, у адказ Злучанае Каралеўства рупліва працуе для ўмацавання NATO.

«Толькі сёлета мы накіруем нашых вайскоўцаў да Эстоніі і Польшчы ў рамках узмацнення прысутнасці войскаў NATO ў зоне перадавога базавання», - падкрэсліў Фэлан.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках