19 красавiка 2024, Пятніца, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні з'явіцца ляжачы кінатэатр

6
У Горадні з'явіцца ляжачы кінатэатр
РХІЎНАЕ ФОТА ONLINER.BY

У новым кінатэатры будуць паказваць фільмы ў 3D-фармаце.

Першы ў Горадні ляжачы кінатэатр пачне працу вясной. Пра гэта БелТА паведаміў генеральны дырэктар КУП «Горадняаблкінавідэапракат» Юрый Аляксей.

Кінатэатр незвычайнага фармату будзе адкрыты на базе моладзевага цэнтра «Горадня». Цяпер закупляецца неабходнае абсталяванне.

«Галоўная асаблівасць новага кінатэатра - магчымасць прагляду кінафільмаў лежачы. Для гэтага ў залі моладзевага цэнтра з'явяцца зручныя шэзлонгі і канапы. Тут жа будзе працаваць бар. Для аматараў класічнага прагляду ўсталюем некалькі шэрагаў зручных крэслаў», - адзначыў Юрый Аляксей.

Ён падкрэсліў, што гэта не першая спроба ў Горадні стварыць кінатэатр новага фармату. Раней былі запушчаны і паспяхова функцыянуюць начны кінатэатр і кінабар.

Юрый Аляксей адзначыў, што моладзевы цэнтр «Горадня» ствараўся на базе былога кінатэатра дзякуючы ініцыятыве моладзі рэгіёну, якая прапанавала выкарыстоўваць стары будынак у новым фармаце на конкурсе «100 ідэй для Беларусі». І многія ініцыятывы выкарыстання цэнтра таксама зыходзяць ад моладзі. У новым кінатэатры будуць паказваць фільмы ў 3D-фармаце.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках