28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За два дні супраць дэкрэта «аб дармаедах» падпісаліся 8000 чалавек

31
За два дні супраць дэкрэта «аб дармаедах» падпісаліся 8000 чалавек
Андрэй Стрыжак

У Беларусі доўжыцца кампанія за скасаванне дэкрэта аб «дармаедах».

Усяго за два дні арганізатары кампаніі сабралі больш за 8000 подпісаў пад электронным зваротам.

Як праходзіць акцыя сайту Charter97.org распавёў актывіст прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак.

«Хачу крыху расказаць пра механізм таго, як працуе збор подпісаў Незалежнага прафсаюза РЭП за скасаванне Дэкрэта №3.

Каманда Zvarot.by рэгулярна правярае базу падпісантаў на факт наяўнасці подпісаў-клонаў (гэта калі людзі падпісаліся некалькі разоў) і выдаляе іх. Вечарам 17-га чысла сайт лёг праз нябачны наплыў наведвальнікаў, а пасля таго як быў пашыраны канал, уначы не ўдалося выправіць адзін баг, праз які сайт выдаваў памылку з паведамленнем аб немагчымасці адправіць подпіс. Тым не менш подпісы рэгістраваліся ў сістэме і атрымалася велізарная колькасць подпісаў-клонаў, якія мы выдалілі раніцай.

Цяпер мы справіліся з гэтай сітуацыяй і ўсё працуе ў штатным рэжыме.

Нашы подпісы чытаюць чыноўнікі і, яны нават абавязаны адказваць паводле Закона «Аб зваротах грамадзян». Электронны зварот, калі ён падпісаны згодна з формай (прозвішча, імя, адрас, электронны адрас) абавязкова да разгляду і адказу з боку дзяржаўнага органа.

Мы не просім, мы патрабуем. І гэта не чалабітная, а выразны сігнал ад грамадзян, што так з намі рабіць нельга. Дэкрэт павінен быць скасаваны.

Дэкрэт №3 называецца «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Але гаворка ў ім ідзе пра фінансаванне грамадзянамі дзірак нашага бюджэту, што распаўзаецца па швах. Фактычна, у гэтым дэкрэце, дзяржаву не цікавіць, ці ёсць у нас работа, ці ёсць у нас грошы, ці абаронены мы сацыяльна? Дэкрэт цікавіць толькі адно пытанне - ДАЙ. На фінансаванне дзяржаўных патрэб, аб неабходнасці і мэтазгоднасці якіх нас ужо даўно ніхто не пытае. Мы бачым несправядлівасць дэкрэта, разумеем яго небяспеку для спакою і захавання грамадзянскага міру ў краіне. Дэкрэт павінен быць скасаваны. Засталіся пытанні аб тым, што і навошта мы робім? Пішыце ў каментары. Ну і вядома стаўце подпісы за скасаванне Дэкрэта №3 па спасылцы».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках