18 красавiка 2024, Чацвер, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці кіроўца спрабаваў з'есці пратакол

11
У Берасці кіроўца спрабаваў з'есці пратакол

Мужчыну разам з ягоным пасажырам затрымалі пасля вадохрышчанскага купання ў палонцы.

Нецвярозы кіроўца Audi, затрыманы ў Берасці 19 студзеня супрацоўнікамі ДАІ, падчас афармлення адміністрацыйнага матэрыялу выхапіў у інспектара пратакол апытання і паспрабаваў яго з'есці, паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Берасцейскай вобласці.

Двое жыхароў Іванаўскага раёна прыехалі ў Берасце на вадохрышчанскія купанні. Кіроўца пакінуў аўтамабіль на скрыжаванні, а затым госці горада пайшлі да пляжу на Вяслярным канале, дзе была выразаная палонка. Пасля купання, мужчыны вярнуліся ў аўтамабіль і паехалі.

Кіроўца на Audi прыцягнуў увагу супрацоўнікаў ДАІ, што дзяжурылі непадалёк — з паводзінаў мужчыны можна было выказаць здагадку, што ён нецвярозы.

Інспектары паспрабавалі спыніць машыну, але кіроўца праігнараваў патрабаванні інспектараў. Пагоня доўжылася некалькі кіламетраў і скончылася ў двары аднаго з дамоў на вуліцы Мытнай. Кіроўца і пасажыр, выскачыўшы з машыны з крыкамі «гэта не я быў за стырном», кінуліся бегчы у розныя бакі. Інспектары дагналі ўцекачоў. Тыя паспрабавалі аказаць супраціў. Супрацоўнікі міліцыі ўжылі фізічную сілу і спецсродкі.

Падчас праверкі было выеўлена, што кіроўца не меў пры сабе пасведчання кіроўцы. Акрамя таго, у 2005 і 2008 гадах яго пазбаўлялі правоў за нецвярозае кіраванне і пакіданне месца ДТЗ адпаведна. Медыцынскі агляд кіроўцы паказаў 2,5 праміле і на гэты раз.

— Пры афармленні адміністрацыйных матэрыялаў, з выгляду ўжо супакоены парушальнік, схапіў пратакол апытання, які ляжаў на стале ў інспектара, і пачаў яго есці, — паведамілі ў ДАІ рэгіёну.

Інспектары дасталі паперу з рота кіроўцы і, пасля афармлення новых пратаколаў, мужчыну адвезлі ў раённы аддзел міліцыі для далейшага разбору.

У дачыненні да кіроўцы Audi склалі пратаколы за адсутнасць пасведчання кіроўцы, неаднаразовае невыкананне патрабавання аб спыненні транспартнага сродку і п'яную язду. Акрамя гэтага мужчына можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за пашкоджанне афіцыйнага дакумента (ч. 1 арт. 377 КК).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках