20 красавiка 2024, Субота, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнік банка: Чакаецца рост банкруцтваў

6
Супрацоўнік банка: Чакаецца рост банкруцтваў

Краіне тэрмінова неабходныя рэальныя эканамічныя рэформы.

Складаная эканамічная сітуацыя сёлета будзе толькі пагаршацца. Асабліва востра гэта адчуюць ў малых гарадах. Тым не менш улады, як і людзі застылі ў чаканні нейкага цуду ці паслясвяточнага падарунка.

«Ні таго, ні іншага не будзе без агульных намаганняў усяго грамадства», - упэўнены спецыяліст у банкаўскай сферы, паведамляе «Радыё Рацыя».

Расце доля крэдытаў, якія не вяртаюцца. Крэдыты выдаюцца вельмі асцярожна. Выдаюцца толькі плацежаздольным прадпрыемствам. Але тыя крэдыты, якія былі выдадзеныя раней, яны-то і цягнуць гэты паказчык уверх. Так званыя таксічныя актывы ў банках растуць. Ніхто ратаваць прадпрыемства не збіраецца, асабліва невялікія ў невялікіх гарадах. Не можаце самі сябе забяспечыць — тады зачыняйцеся.

Са слоў супрацоўніка банка, неабходныя эканамічныя рэформы для паляпшэння сітуацыі і стварэння спрыяльнага інвестыцыйнага клімату. Але пакуль, на ягоную думку, не прадбачыцца ні таго, ні іншага.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках