19 красавiка 2024, Пятніца, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве арыштавалі сваяка экс-прэзідэнта Узбекістана

У Кіеве арыштавалі сваяка экс-прэзідэнта Узбекістана
ІСЛАМ КАРЫМАЎ
ФОТА: ТАСС/GETTY IMAGES

33-гадовага Акбаралі Абдулаева ў Ташкенце абвінавачваюць у растраце і фінансавым махлярстве ў 2014 годзе.

Саломенскі суд Кіева пастанавіў арыштаваць сваяка памерлага прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава, якога расшуквае Ташкент праз падазрэнні ў растраце сотняў мільёнаў даляраў, піша liga.net.

Паводле паведамлення, 33-гадовага грамадзяніна Узбекістана Акбаралі Абдулаева затрымалі ў аэрапорце «Жуляны» ў Кіеве. У яго выявілі пашпарта Узбекістана і Дамініканы.

Зараз разглядаецца пытання яго экстрадыцыі ва Узбекістан.

Абдулаева, які з'яўляецца пляменнікам удавы Карымава Таццяны Карымавай, у Ташкенце абвінавачваюць у растраце і фінансавым махлярстве ў 2014 годзе.

Пра тое, калі і як ён пакінуў Узбекістан, пакуль невядома.

Нагадаем, што прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў быў шпіталізаваны 28 жніўня. Пазней узбекскія СМІ паведамілі пра ягоную смерць, аднак ні ўлады, ні іншыя афіцыйныя крыніцы смерць Карымава не пацвердзілі.

2 верасня ягоная дачка Лола Карымава ў Instagram паведаміла пра смерць свайго бацькі. Згодна з медыцынскім аглядам, смерць прэзідэнта наступіла ў выніку шырокага інсульту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках