25 красавiка 2024, Чацвер, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтар фільмаў пра допінг у РФ анансаваў выхад новага расследавання

6
Аўтар фільмаў пра допінг у РФ анансаваў выхад новага расследавання

Фільм, у аснову якога лягуць новыя факты, выйдзе ў нядзелю, 22 студзеня.

Нямецкі журналіст Хаё Зэпельт, аўтар фільмаў пра допінг у Расеі, анансаваў выхад новага расследавання на тэлеканале ARD. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Twitter, паведамляе РБК.

Журналіст удакладніў, што фільм, у аснову якога лягуць новыя факты, выйдзе ў нядзелю, 22 студзеня. Якія спартоўцы будуць фігураваць у фільме, ён не паведаміў.

Першы фільм Зэпельта, у якім гаварылася аб сістэматычным ужыванні допінгу расейскімі лёгкаатлетамі, ARD паказаў у снежні 2014 года. Пасля гэтага выйшлі яшчэ тры фільмы, якія пацягнулі за сабой расследаванне Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA).

Апошні, чацвёрты, фільм пра допінг у расейскім спорце выйшаў у чэрвені 2016 года. У ім гаварылася аб магчымай датычнасці чыноўнікаў расейскага Міністэрства спорту да ўтойвання станоўчых допінг-пробаў спартоўцаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках