19 красавiка 2024, Пятніца, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мачулішчах у гаражах адбыўся выбух

5
У Мачулішчах у гаражах адбыўся выбух

Выбух адбыўся ў двухпавярховым будынку.

Жыхары Мачулішчаў паведамляюць аб выбуху сёння ўдзень у ГБК «Аўтатурыст».

Моцнае задымленне і шмат пажарных, выбух быў чутны на ўсе Мачулішчы прыкладна а 16.35, піша abw.by.

Там капітальныя гаражы з бетоннымі перакрыццямі, шэраг унізе, шэраг уверсе, адбылося абрынанне аднаго з іх. Ёсць пацярпелыя. Наколькі я ведаю, там знаходзіцца шынамантаж і яшчэ штосьці. Быццам бы аднаго з работнікаў павезлі ў шпіталь.

Цяпер на месцы кінолагі з сабакамі, чыноўнік якойсьці прыехаў, паведаміў чытач сайта.

Афіцыйная прадстаўніца Менскай абласной управы МНС Хрысціна Барэйка факт выбуху пацвердзіла: «Выбух адбыўся ў двухпавярховым будынку. Ён абрынуўся, ёсць пацярпелыя. На месцы працуюць пажарныя-выратавальнікі».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках