19 красавiка 2024, Пятніца, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інвестыцыі паводле Трампа

2
Інвестыцыі паводле Трампа

Як новы прэзідэнт ЗША рухае кошты.

Дональд Трамп, які заступіў на пасаду прэзідэнта ЗША 20 студзеня, разбурае шматлікія ўстояныя шаблоны амэрыканскага прэзідэнцтва. Трамп, відаць, стане першым лідарам ЗША, для якога сацыяльныя сеткі (галоўным чынам Twitter) — пераважны спосаб камунікацыі з грамадскасцю, піша РБК.

З дня абрання прэзідэнтам Трамп напісаў 354 твіты — у сярэднім па пяць паведамленняў за дзень. У сваіх нататках (як і ў звычайных выступах) ён не саромеецца хваліць ці лаяць канкрэтныя кампаніі, тым самым наўпрост уплываючы на іх кошт.

«Прэзідэнт ЗША — гэта самы магутны чалавек на планеце. Кожнае ягонае слова мае значэнне, згодныя вы з ім ці не», — піша калумніст Bloomberg Бары Рытгальц. Фінансавыя гульцы ўжо зразумелі, што кожны твіт новага прэзідэнта ЗША можа рухаць кошты асобных кампаній або нават цэлыя рынкі.

Пад дзень інаўгурацыі Трамп лонданская фінансава-тэхнічная фірма Trading.co.uk выдала праграму, якая сочыць за Twitter @realDonaldTrump і генеруе гандлёвыя сігналы на падставе згадак у ім кампаній. «Накіруйце вашу ўвагу на безупынныя запісы ў Twitter чалавека, які вось-вось стане прэзідэнтам. У гэтых 140 знаках ёсць каштоўная інфармацыя, якая можа рухаць рынкі і змяняць ўспрыманне асноўных карпарацыйных паказчыкаў», — заклікае Рытгальц.

За час прэзідэнцкай кампаніі і пасля выбараў Трамп згадваў на сваёй старонцы ў Twitter 19 кампаній, падлічыў The Hill. Напрыклад, у лютым 2016 года Трамп заклікаў «абвясціць байкот усіх прадуктам Apple», пакуль кампанія не дапаможа спецслужбам узламаць iPhone падазраванага ў тэракце ў Каліфорніі. У снежні ён пакрытыкаваў Boeing і Lockheed Martin за «выхад з-пад кантролю» выдаткаў праграм стварэння новага прэзідэнцкага самалёта Air Force One і самалётаў-знішчальнікаў новага пакалення F-35 (акцыі кампаній неадкладна ўпалі). І наадварот, на пачатку студзеня 2017 года Трамп пахваліў Ford і Fiat Chrysler за пастанову не пераносіць вытворчасць у Мэксіку, а затым распавёў аб «выдатнай сустрэчы» з заснавальнікам Alibaba Джэкам Ма (яны абмяркоўвалі стварэнне 1 млн працоўных месцаў у ЗША). Акцыі Alibaba тады выраслі на 1%.

Bloomberg наважыў дапамагчы інвестарам і сфармаваў два індэксы — у адным сабраныя кампаніі, аб якіх Трамп выказваўся станоўча або чыіх топ-мэнэджэраў ён паклікаў у сваю суполку (як, напрыклад, кіраўніка ExxonMobil Рэкса Тылерсана), у другім — кампаніі, якія падпалі пад крытыку абранага прэзідэнта. «Добры» партфель складаецца з кампаній Colony Capital, CoreCivic, Exxon Mobil, Facebook, Ford Motor, Goldman Sachs Group, JP Morgan Chase, PayPal, Sprint Corp., SoftBank і United Technologies.

«Дрэнны» партфель складзены з акцый Amazon.com, Boeing, General Motors, Kellogg, Lockheed Martin, Macy's, New York Times Co., PepsiCo, Rexnord, Tesla Motors, Time Warner, T-Mobile ЗША, Toyota Motor Corp., Twitter Inc. і Constellation Brands. Некаторыя з гэтых кампаній не згадваліся Трампам у негатыўным ключы, але, відавочна, могуць пацярпець праз ягоныя погляды і заявы. Напрыклад, вытворца электрамабіляў Tesla Motors Ілана Маска — Трамп выказвае падтрымку нафтавай і вугальнай прамысловасці і ўважае змену клімату за ману.

Простая стратэгія — доўгая пазіцыя ў першым індэксе і кароткая ў другім — ужо прынесла б інвестару прыкметны прыбытак, адзначае Рытгальц. Індэкс кампаній — «фаварытаў» Трампа з 9 лістапада да 19 студзеня вырас на 14,7%, а індэкс кампаній, пацярпелых ад ягоных слоў, вырас толькі на 5,3%, вынікае са звестак тэрмінала Bloomberg.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках