24 красавiка 2024, Серада, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зборная Беларусі ў гандболе сенсацыйна выйшла ў плэй-оф ЧС

6
Зборная Беларусі ў гандболе сенсацыйна выйшла ў плэй-оф ЧС
ФОТА: REUTERS / CHARLES PLATIAU

Беларусь у сваім лёсавым матчы групавога этапу чэмпіянату свету перамагла каманду Вугоршчыны – 27 : 25.

Цягам большай часткі матчу ішла роўная гульня. Беларусы мелі невялікі зачын, але вугорцы далёка нашых гандбалістаў не адпускалі і нават зраўнялі лік. Беларусаў задавальняла і нічыя, але выхаванцы Юрыя Шаўцова пастанавілі гуляць на перамогу.

Некалькі ўдалых нападаў у канцы і ўпэўненая гульня брамніка Вячаслава Салдаценкі прынеслі Беларусі вікторыю – 27 : 25.

Такім чынам, беларусы занялі 3-е месца ў групе "С" і выйшлі ў 1/8 фіналу, дзе згуляюць са швэдамі. Матч адбудзецца 22 студзеня і пачнецца а 18-й паводле беларускага часу.

Беларусь – Вугоршчына – 27 : 25 (15 : 13)

Беларусь: Мацкевіч, Салдаценка; Цітоў, Юрынок (4), Броўка (6), Рутэнка (3), Баранаў, Шумак, Каралёк (3), Кулеш (3), Шынкель, Астрашапкін, Шыловіч (2), Пухоўскі (6), Падшывалаў, Гайдучэнка.

Вугоршчына: Фазекаш, Міклер; Харшаньі (1), Гульяш, Шух, Зубаі, Банхідзі (2), Селешы, Балог (2), Лігетвары (1), Джамалі (1), Анчын (1), Бода (2), Часар (7), Юхас ( 7), Лекаі (1).

ФОТА: REUTERS / CHARLES PLATIAU
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках