20 красавiка 2024, Субота, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя Саакашвілі адмовілася абіраць лідара і чакае ягонага вяртання

Партыя Саакашвілі адмовілася абіраць лідара і чакае ягонага вяртання
Міхаіл Саакашвілі
Фота з сайта rbc.ua

Грузінская апазіцыйная партыя Адзіны нацыянальны рух адмовілася ад выбараў старшыні партыі.

Гэты пост застанецца вакантным да вяртання на радзіму экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі.

Такая пастанова была агучаная на з'ездзе партыі 20 студзеня, які прайшоў у Палацы спорту ў Тбілісі. Цяпер Саакашвілі не можа заняць гэтую пасаду ў сувязі з адсутнасцю ў яго грузінскага грамадзянства, піша BBC.

"Паколькі Міхаіл Саакашвілі з'яўляецца палітычным уцекачом рэжыму Іванішвілі [былога прэм'ер-міністра Грузіі], ён быў пазбаўлены грамадзянства Грузіі з палітычных матываў", – зачытаў тэкст рэзалюцыі на з'ездзе сябра АНР Нугзар Цыклауры.

У дакуменце адзначаецца, што Саакашвілі ніколі не адмаўляўся ад пасады старшыні АНР. У сувязі з гэтым і пастанавілі не выбіраць старшыні да таго часу, пакуль ён не зможа вярнуцца ў краіну і "паўнавартасна ўключыцца ў палітычныя працэсы".

Рэзалюцыя была сустрэтая гучнымі воплескамі прысутных у Палацы спорту, да ўдзельнікаў з'езду з дапамогай наўпростага ўключэння звярнуўся таксама і сам Саакашвілі.

Цяпер ён жыве ва Украіне, дзе атрымаў грамадзянства. Некаторы час Саакашвілі працаваў губернатарам Адэскай вобласці, аднак пасля канфлікту з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам пакінуў пасаду і абвясціў пра стварэнне там уласнай партыі.

Адзіны нацыянальны рух – найбуйнейшая апазіцыйная сіла ў краіне. Летась у кастрычніку яна саступіла на парламенцкіх выбарах кіроўнай партыі "Грузінская мара – Дэмакратычная Грузія".

Незадоўга да з'езду ў партыі адбыўся сур'ёзны канфлікт, у выніку якога на мінулым тыдні некаторыя яе ўплывовыя сябры, у тым ліку былы мэр Тбілісі Гігі Угулава, заявілі пра выхад з партыі і стварэнне новай палітычнай сілы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках