20 красавiка 2024, Субота, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірны закончыў выступ на Australian Open у парным разрадзе

3
Мірны закончыў выступ на Australian Open у парным разрадзе

Беларус Максім Мірны і філіпінец Трыт Хуэй выбылі ў 2-м коле парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў Мельбурне.

У 1/16 фіналу беларус і філіпінец у напружаным амаль 2-гадзінным матчы саступілі аўстралійцам Сэму Гроту і Крысу Гучыёнэ – 6 : 7 (8 : 10), 6 : 7 (5 : 7).

Нагадаем, што ў першым коле Мірны і Хуэй перамаглі інтэрнацыянальны дуэт Леандэр Паэс (Індыя) / Андрэ Са (Бразілія) – 4 : 6, 7 : 6 (7 : 3), 6 : 4, паведамляе sport.tut.by.

Цяпер Максім Мірны пашукае шчасця ў міксце, дзе разам з 23-гадовай прадстаўніцай Тайваня Хаа-Чын Чань у першым раўндзе згуляе супраць Дар'і Юрак з Харватыі і Жана-Жульена Раера з Галандыі.

Астатнія беларускія тэнісісты ўжо закончылі выступы на Australian Open.

Аляксандр Буры ў пары з Паола Ларэнці з Італіі выбылі ў Мельбурне пасля паразы ў першым коле ад 6-га сеянага дуэта Рэйвэн Клаас (ПАР) / Раджыў Рам (ЗША) – 3 : 6, 5 : 7.

Раней у адзіночным турніры ў першым коле выбыла Аляксандра Сасновіч, якая прабілася ў асноўную сетку скрозь сіта кваліфікацыі.

Кваліфікацыю Australian Open спрабавалі пераадолець таксама беларускі Арына Сабаленка (№ 146, выбыла ў 2-м адборачным раўндзе), Вера Лапко (№ 326, дайшла да 2-га кола кваліфікацыі) і Вольга Гаварцова (№ 173, закончыла барацьбу на старце кваліфікацыі).

У мужчынскай кваліфікацыі Уладзімір Ігнацік (№ 191) выбыў у 2-м коле, Ілля Івашка (№ 177) – у 1-м.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках