29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь – у лідарах Усходняй Еўропы паводле канцэнтрацыі праграмістаў у сталіцы

3
Беларусь – у лідарах Усходняй Еўропы паводле канцэнтрацыі праграмістаў у сталіцы

У Беларусі 45 тысячаў распрацоўнікаў, з якіх 85 адсоткаў жыве і працуе ў Менску.

Гэта адзін з самых высокіх у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (ЦУЕ) паказнікаў канцэнтрацыі ІТ-кадраў у сталіцы, паведамляецца ў справаздачы найбуйнейшага сайта для праграмістаў Stack Overflow, паведамляе DEV.by.

У суседняй Украіне, паводле звестак даследавання, працуе 144 тысячы распрацоўнікаў, а ў Польшчы – ажно 254 тысячы.

Колькасць распрацоўнікаў на 100 чалавек (маецца на ўвазе эканамічна актыўнае насельніцтва) у Беларусі невялікая ў параўнанні з суседзямі: праграмуе адзін беларус са ста. Такі невысокі паказнік можна растлумачыць тым, што ў даследаванні ўлічваліся толькі наведванні англамоўнай версіі сайта. У Беларусі, таксама як і ва Украіне, многія праграмісты выкарыстоўваюць версію сайта на расейскай мове.

У Варшаве і Кіеве – найменшая канцэнтрацыя інжынераў адносна ўсёй краіны: 29 і 41 адсотак адпаведна. Менск жа, наадварот, паводле гэтага паказніку знаходзіцца на другім месцы сярод краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы – у сталіцы Беларусі занята 85 адсоткаў ад агульнай колькасці распрацоўнікаў. Больш толькі ў Латвіі: там 91 адсотак праграмістаў жыве і працуе ў Рызе.

Паводле звестак справаздачы, самая папулярная мова праграмавання ў рэгіёне ЦУЕ – PHP, і Беларусь уваходзіць у меншасць краінаў, дзе гэтай мове аддаецца менш увагі. У нашай краіне, паводле звестак SO, найбольш папулярныя Java, .NET і Ruby.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках