24 красавiка 2024, Серада, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бухарэсце ад пажару ў начным клубе пацярпеў 41 чалавек

У Бухарэсце ад пажару ў начным клубе пацярпеў 41 чалавек

Прынамсі 41 чалавек пацярпеў ад моцнага пажару ў начным клубе Bamboo ў Бухарэсце.

Пра гэта паведамляе ўрапейская праўда са спасылкай на Agepress.

Пажар у клубе адбыўся рана раніцай у суботу. Агонь ахапіў увесь будынак, і хоць на месца здарэння прыбылі больш за 20 пажарных брыгадаў, пажарныя змаглі загасіць полымя толькі пасля 8 раніцы. У выніку пажару будынак, у якім знаходзіўся клуб, практычна цалкам разбураны.

У выніку пажару ў лякарні трапіў 41 чалавек. Спачатку паведамлялася пра вельмі цяжкі стан аднаго пацярпелага, аднак яго атрымалася стабілізаваць. У большасці людзей апёкі, пераахаладжэнне, атручэнне чадным газам, два чалавекі атрымалі пераломы, бо выскоквалі з вокнаў ахопленага полымем будынка.

Цяпер ідзе расследаванне прычынаў пажару. Сярод прычынаў СМІ называюць курэнне ўнутры клуба, аднак афіцыйныя прадстаўнікі заклікалі не спекуляваць на гэтай тэме.

У мэрыі Бухарэста сцвярджаюць, што ўладальнікі клуба неаднаразова падавалі няпоўны пералік дакументаў для ліцэнзіі, і іх пры гэтым ужо штрафавалі. Адзначаецца, што ўлада ў найбліжэйшы час намервалася прыпыніць дзейнасць клуба.

Нагадаем, у ноч на 31 кастрычніка 2015 года ў адным з начных клубаў Бухарэста, дзе знаходзілася блізу 400 чалавек, адбыўся пажар – падчас піратэхнічнага шоу загарэліся элементы дэкору, пачалося моцнае задымленне, а потым прагрымеў выбух. Тады загінулі больш за 50 чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках