29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэпутаты» хочуць прыраўняць Uber да таксі

29
«Дэпутаты» хочуць прыраўняць Uber да таксі
ФОТА З САЙТА UA.BLOG-NATALI.COM

Прынцып арэнды аўтамабіля, паводле якім сёння працуе кампанія, стане немагчымым.

Як бы кампанія Uber ні пазіцыянавала сябе на рынку, беларускія «дэпутаты» хочуць заканадаўча прыраўняць іх дзейнасць да паслуг таксі. У законе прапішуць агульныя правілы для ўсіх службаў, якія замест рэальнага дыспетчара выкарыстоўваюць мабільныя дадаткі і іншыя спосабы замовы аўтамабіля. Сёння працоўная група з «парламентарыяў» і зацікаўленых чыноўнікаў абмеркавала гэтыя змены, піша tut.by.

Прыняць дакумент у другім чытанні могуць ужо на вясновай сесіі. Мінулае скліканне дэпутатаў прыняло змены ў аўтарскай рэдакцыі, дзе кампаніі накшталт Uber наогул выпадалі з прававога поля. Тлумачылі гэта тым, што такія кампаніі дэмпінгуюць і фактычна руйнуюць рынак традыцыйнага таксі.

«Парламентарыі» новага склікання наважылі не прыбіраць з рынку перавозчыкаў, а падбудаваць заканадаўства пад усіх гульцоў рынку. Гэта прыбярэ манаполію ў гэтым бізнэсе і дапаможа развіццю канкурэнцыі, лічаць «дэпутаты».

Такім чынам, у законе «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» усім кампаніям дазволяць выкарыстоўваць так званага онлайн-дыспетчара і праводзіць безнаяўныя разлікі без тэрмінала. Разлічваць кошт паездкі замест таксометра будзе электронная сістэма. А квітанцыя будзе дасылацца пасажыру электроннаю поштай або адлюстроўвацца ў асабістым кабінеце.

Але прынцып арэнды аўтамабіля, паводле якім сёння працуе Uber, для такіх паездак стане немагчымым. І кампанія фактычна стане службай таксі з усімі вынікаючымі абставінамі: абавязковы медагляд кіроўцаў, тэхагляд машыны два разы ў год, рэжым працы і адпачынку, магчымае абазначэнне аўто «шашачкамі».

— Сёння немагчыма цалкам абараніць інтарэсы пасажыра і гарантаваць бяспеку перавозкі і тых персанальных звестак, якія пасажыр падае перавозчыку, — растлумачыў старшыня парламенцкай камісіі прамысловасці, ТЭК, транспарце і сувязі Андрэй Рыбак. — Мы не павінны падыходзіць да гэтых перавозчыкаў як да людзей, якія проста падзарабляюць. Усе патрабаванні, якія сёння прад'яўляюцца да аўтамабіляў таксі, павінны распаўсюджвацца і на іх.

— Мы не рыхтуем асобныя патрабаванні для адной кампаніі. Проста арыентуемся на досвед Uber. Патрабаванні ў абароне пасажыра і якасці паслугі павінны выконвацца ўсімі ўдзельнікамі рынку, — сказаў Андрэй Рыбак.

Нядаўна Uber заключыў пагадненне з Міністэрствам падаткаў і збораў, дзе прапісаная схема працы кампаніі ў Беларусі. Падрабязнасці дакумента бакі не выдаюць. Пры гэтым некаторыя чыноўнікі не да канца ўпэўненыя, што Uber працуе ў нашай краіне цалкам законна.

Між іншым, у Нацбанк звярталіся іншыя кампаніі, якія хацелі працаваць у Беларусі паводле аналагічнай схемы, але іх не пусцілі на рынак праз бар'еры ў заканадаўстве.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках