23 красавiка 2024, aўторак, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтобус з дзецьмі разбіўся ў Італіі: не менш за 16 загінулых

4
Аўтобус з дзецьмі разбіўся ў Італіі: не менш за 16 загінулых

Усяго ў аўтобусе было блізу 50 пасажыраў.

Прынамсі 16 чалавек загінулі ў выніку катастрофы і пажару аўтобуса са школьнікамі ў італьянскай Вероне, паведамляе расейская служба BBC са спасылкай на пажарную службу краіны.

Са слоў ратавальнікаў, целы загінулых моцна абгарэлі. 39 чалавек атрымалі раненні.

Паводле звестак выратавальных службаў, аўтобус, які перавозіў групу школьнікаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў з Венгрыі, урэзаўся ў слуп, пасля чаго пачаўся пажар. Школьнікі вярталіся ў Венгрыю пасля канікул, якія яны праводзілі ў Францыі.

Кіраўнік паліцыі Джэральома Лакуаніта паведаміў, што аўтобус сутыкнуўся з перашкодай і загарэўся незадоўга да паўночы. Акрамя самога аўтобуса іншых удзельнікаў ДТЗ не было, і пакуль незразумела, чаму ён з’ехаў з дарогі і наляцеў на агароджу.

Паводле інфармацыі італійскага агенцтва Аги, сярод ахвяраў аўтакатастрофы можа быць французскі кіроўца аўтобуса і ягоныя сямейнікі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках