20 красавiка 2024, Субота, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можна не аплачваць камунальныя паслугі, калі ў кватэры ніхто не жыве

26
Ці можна не аплачваць камунальныя паслугі, калі ў кватэры ніхто не жыве

Што рабіць з аплатай камунальных паслуг, калі гаспадара кватэры забралі ў войска або ён трапіў у бальніцу.

Маладзён, які з'яўляецца гаспадаром кватэры, і служыць у войску. І праз гэта ён не можа аплачваць камунальныя паслугі за жыллё, бо ў кватэры больш ніхто не жыве. Пазыка расце, а за нявыплату налічваецца пеня. Што рабіць у такім выпадку? – з такім пытаннем звярнуліся ў intex-press чытачы.

– Атрымаць вызваленне ад аплаты жыллёва-камунальных паслуг немагчыма, таму што грамадзяне па закону абавязаны ўтрымліваць свае жылыя памяшканні, – распавяла Ірына Малюховіч, начальнік аддзела эканомікі, аплаты працы і цэн Берасцейскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне ЖКГ». – Аднак, калі грамадзянін выехаў з кватэры больш чым на 10 дзён, напрыклад, праз службу ў войску, знаходжанне ў бальніцы або адбыцця пакарання ў турме, то ён павінен загадзя звярнуцца з пісьмовай або вуснай заявай у арганізацыю, што налічвае жыллёва-камунальныя паслугі, і папярэдзіць аб тым, у які перыяд часу ён будзе адсутнічаць.

У гэтым выпадку цягам сямі дзён пасля вяртання грамадзянін павінен падаць дакумент ад установы, у якой ён знаходзіўся. Калі ў кватэры няма лічыльнікаў, то ЖКГ правядзе пераразлік за ваду, каналізацыю, газ, вываз смецця і за аплату электрычнай энэргіі ў ліфце. Са слоў Ірыны Малюховіч, пераразлік аплаты за ацяпленне жылля праводзіцца не будзе.

Калі ж чалавек не падасць заяву ў першыя сем дзён пасля вяртання, то пераразліку не будзе і яму давядзецца аплачваць усю суму за перыяд яго адсутнасці.

У выпадку, калі грамадзянін па нейкіх прычынах не паспеў паведаміць аб сваім ад'ездзе і не плаціў за «камуналку», яму налічаць пеню. Аднак пасля вяртання завінавачаны можа падаць дакумент які пацвярджае адсутнасць на кватэры і заяву аб спісанні пені. Яму давядзецца выплаціць асноўную запазычанасць, а пастанова аб скасаванні налічанай пені будзе прымаць гарвыканкам.

Для пазбягання гэтага грамадзянін можа на час сваёй адсутнасці здаваць кватэру ў арэнду, каб новыя жыхары аплачвалі за яго ўсе камунальныя паслугі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках