25 красавiка 2024, Чацвер, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паўднёвай Карэі арыштавалі міністарку культуры за стварэнне «чорных спісаў»

3
У Паўднёвай Карэі арыштавалі міністарку культуры за стварэнне «чорных спісаў»

Спіс утрымліваў амаль 10 тысяч імёнаў пісьменнікаў, артыстаў і музыкаў.

Міністарка культуры, спорту і турызму Паўднёвай Карэі Чо Юн Сун арыштаваная пасля таго, як у дачыненні да яе была распачатая справа аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў, яна падала ў адстаўку. Чо Юн Сун абвінавачваецца ў тым, што стварыла чорны спіс пісьменнікаў, артыстаў і музыкаў, якія крытычна выказваліся ў адрас прэзідэнта краіны Пак Кын Хе, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на паўднёвакарэйскія СМІ.

Спіс утрымліваў амаль 10 тыс. імёнаў дзеячаў мастацтваў, якім было адмоўлена ў дапамозе і фінансавай падтрымцы з боку дзяржавы, адзначае агенцтва. У іх ліку ўладальніца міжнароднага «Букера» 2016 года, пісьменніца Хан Канг і лаўрэатка Канскага, Венецыянскага і Бэрлінскага кінафестываляў, рэжысёрка і сцэнарыст Пак Чхан Ук.

Спецыяльная камісія следчых абвінаваціла міністарку ў перавышэнні ёю службовых паўнамоцтваў, а таксама ў дачы заведама ілжывых паказанняў. Прычым паўднёвакарэйскі суд выдаў ордэр на арышт як Чо Юн Сун, так і экс-кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Кім Кі Чуна. Яны лічацца найбліжэйшымі паплечнікамі прэзідэнта Паўднёвай Карэі.

Пра тое, якія менавіта наступствы пагражаюць міністарцы ў выпадку прызнання судом яе віны, не ўдакладняецца. Следчыя высвятляюць, якое дачыненне да спісу мела прэзідэнт краіны.

Саму Пак Кын Хе ў Паўднёвай Карэі падазраюць у карупцыйных махінацыях яе набліжанай Цой Сун Сіль, якая ўжо арыштаваная і знаходзіцца пад следствам. Яе абвінавачваюць у выкарыстанні блізкіх стасункаў з прэзідэнтам для вымагання сродкаў у буйных карпарацый з мэтай асабістага ўзбагачэння.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках