19 красавiка 2024, Пятніца, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка: Мне ўжо хочацца ўзяць у рукі ракетку і выйсці на корт

12
Вікторыя Азаранка: Мне ўжо хочацца ўзяць у рукі ракетку і выйсці на корт
ВІКТОРЫЯ АЗАРАНКА

Вядомая беларуская тэнісістка, якая нядаўна стала мамай, распавяла, калі плануе вярнуцца на корт.

«Я вельмі засумавала па сваіх заўзятарах і чакаю сустрэчы з імі на корце. Пакуль жадаю вам усім добрага Australian Open — на гэты момант турнір атрымліваецца выдатным. У мяне ўсё добра. Я адчуваю новыя, нязвыклыя эмоцыі і вельмі шчаслівая. Мой малы расце, ён добра спіць, і ўсё цудоўна.

Шчыра кажучы, ніякая стомленасць пасля трэніровак і матчаў не параўнаецца з тым, што я адчуваю цяпер. Я стамляюся настолькі, што сіл зусім не застаецца. Гуляць у тэніс нашмат прасцей.

Перад Australian Open я амаль не сачыла за тэнісам, але ў Мельбурне стараюся глядзець як мага больш матчаў. Напрыклад, я паглядзела амаль увесь матч Істоміна з Джокавічам. Я да апошняга чакала, што Новак адыграецца, але Дзяніс гуляў вельмі выдатна. Было падобна на тое, што пад ціскам ён адчуваў сябе нават лепш. Ён сапраўды заслужыў гэтую перамогу.

Мне ўжо хочацца ўзяць у рукі ракетку і выйсці на корт, біць па мячы. Пакуль я змірылася з тым, што цяпер не гуляю, але хачу вярнуцца як мага хутчэй. Я сапраўды вялікі фанат тэніса, так што пакуль з задавальненнем гляджу матчы, але хачу гуляць.

Я хацела б вярнуцца летам. Спадзяюся, што буду гатовая да выступлення на US Open. Можа быць, крыху раней. Пры гэтым я хачу быць упэўненая, што гатовая вярнуцца — як фізічна, так і псіхалагічна. Спадзяюся, я паспею да канца лета», — распавяла Вікторыя Азаранка ў інтэрв'ю Tennis Channel (пераклад – «Прессбол»).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках