24 красавiка 2024, Серада, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы занялі 17-е месца ў эстафеце на этапе Кубка свету ў біятлоне ў Італіі

6
Беларусы занялі 17-е месца ў эстафеце на этапе Кубка свету ў біятлоне ў Італіі
УЛАДЗІМІР ЧАПЕЛІН

Эстафету выйгралі нямецкія спартоўцы.

Беларускія біятланісты занялі 17-е месца ў эстафеце на этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы, паведамляе БелТА.

Перамогу гонцы атрымала каманда Нямеччыны - 1 гадзіна 13 хв 57 сек (0+7). Другімі фінішную стужку перасеклі біятланісты Нарвегіі, што саступілі ўсяго 0,1 сек. (0+9). Замкнула тройку прызёраў у эстафеце зборная Расеі - +33,6 сек. (0+9).

Беларускі квартэт у складзе Сяргея Бачарнікава, Максіма Вераб'я, Дзмітрыя Абашава і Уладзіміра Чапеліна саступіў пераможцам 4 хв. 27,8 сек. (1+13).

Адзін з лідараў каманды Уладзімір Чапелін на заключным этапе не змог абысціся без штрафнога кола. Завершыцца шосты этап Кубка свету гонкай з масавага старту ў мужчын (13.00) і эстафетай 4х6 км у жанчын (16.45). Пасля выступу ў Антхольцы вядучыя біятланісты будуць рыхтавацца да чэмпіянату свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне, які пройдзе з 9 да 19 лютага.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках