20 красавiка 2024, Субота, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У свеце прайшлі акцыі супраць вайны ва Украіне

4
У свеце прайшлі акцыі супраць вайны ва Украіне
ФОТА: KRYMR.COM

У Санкт-Пецярбургу актывісты правялі акцыю «Спыні вайну Пуціна ва Украіне 3.0».

Расейцы сабраліся з плакатамі і паветранымі шарамі жоўтага і блакітнага колеру. Актывіст руху «Салідарнасць» прыйшоў з таблічкай «За вашу і нашу свабоду», піша pravda.com.ua.

Таксама акцыя адбылася ў суботу ў Аўстраліі і Грузіі.

Акцыя за спыненне агрэсіі РФ супраць Украіны адбылася на Майдане Незалежнасці ў Кіеве ў суботу.

Блізу 50 чалавек сабраліся ў цэнтры сталіцы пад лозунгам «#Stop Putin's War in Ukraine».

Ля Стэлы Незалежнасці прайшоў невялікі мітынг, падчас якога выступілі кіеўскія грамадскія актывісты, сваякі вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў закладніках у баевікоў.

Удзельнікі мітынгу трымалі дзяржаўныя сцягі Украіны, сцягі «Народнага Руху Украіны», партыі «Сіла людзей», крымскататарскі сцяг, а таксама плакаты з надпісамі лозунгу акцыі «#Stop Putin's War in Ukraine».

Такія акцыі запланаваныя ў многіх гарадах свету і Украіны.

Сярод галоўных патрабаванняў актывістаў - вывад з тэрыторыі Украіны ўсіх расейскіх акупацыйных войскаў, а таксама вяртанне назад у Расею ўсёй зброі і вайсковай тэхнікі, узмацненне назіральнай місіі АБСЕ да 24 гадзін у дзень сем дзён у тыдзень і допуск місіі АБСЕ на частку расейска-ўкраінскай мяжы, якую Украіна часова не кантралюе.

ФОТА: FACEBOOK

Акрамя таго, актывісты патрабуюць вызваліць грамадзян Украіны, якія незаконна ўтрымліваюцца пад арыштам як на тэрыторыі Расеі, так і ў Крыме паводле палітычна матываваных і сфабрыкаваных абвінавачванняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках