29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Беларусі і Літвы ў літоўкі канфіскавалі аўтамабіль

30
На мяжы Беларусі і Літвы ў літоўкі канфіскавалі аўтамабіль

Беларускія памежнікі канфіскавалі аўтамабіль праз пратэрміноўку часовага ўвозу на 1 гадзіну.

На мяжы Беларусі і Літвы мытнікі з боку РБ канфіскавалі літоўскі аўтамабіль, які на адну гадзіну спазніўся з часовым увозам, паведамляе delfi.lt.

Гісторыя пачалася з таго, што жыхарка Літвы на Mazda накіроўвалася ў Маскву. 26 снежня, заязджаючы на тэрыторыю Мытнага саюза, жанчына атрымала чатыры дні на часовы ўвоз транспартнага сродку. Не пазней першага студзеня яна павінна была перасекчы мяжу.

Аднак жанчына спазнілася на гадзіну. Мытнікі канфіскавалі аўтамабіль. Са слоў аўтаўладальніцы яна запланавала час, за які дабярэцца з Падмаскоўя да прапускнога пункта «Каменны Лог» у Беларусі.

Аднак своечасова прыехаць ёй перашкодзілі надвор'е і складанасці з аплатай беларускай сістэмы платы за праезд. Праз туман і дождж яна з цяжкасцю знайшла пункт спагнання аплаты.

Але толькі праз гадзіну змагла ўнесці грошы, бо сістэма перазагружалася некалькі разоў. У выніку, на КПП яна была ў гадзіну ночы 2 студзеня. Мытнікі склалі пратакол і канфіскавалі машыну. Таксама яе абавязалі выплаціць штраф.

Суд пастанавіў вярнуць машыну ўладальніцы пасля аплаты штрафу. Аднак аўтамабіль жанчына атрымае толькі 24 студзеня.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках