24 красавiка 2024, Серада, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Герашчанка: ФСБ збіралася падарваць мяне ў аўтамабілі ў цэнтры Кіева

7
Антон Герашчанка: ФСБ збіралася падарваць мяне ў аўтамабілі ў цэнтры Кіева

СБУ прадухіліла замах на нардэпа Украіны Антона Герашчанку, па почырку падобны на забойства Паўла Шарамета.

Паводле звестак украінскага выдання censor.net, выканаць замах на вядомага сваёй патрыятычнай пазіцыяй народнага дэпутата Антона Герашчанку падахвоціліся двое грамадзян Украіны, якія адбывалі зняволенне на акупаванай тэрыторыі Крыму.

Яны каардынавалі свае дзеянні з кіраўніком - былым грамадзянінам Украіны, расейскім наймітам Андрэем Ціханавым, які пражывае цяпер у расейскім Белгарадзе.

У базе вышуку «Міратворац» аб Ціханаве 31 снежня 2015 года была размешчаная інфармацыя, згодна з якой ён быў намеснікам камандзіра асобнага каменданцкага палка «ЛНР» і ў 2014 годзе браў удзел у выкраданні Надзеі Саўчанкі.

Паводле звестак «Міратворца», баявік знаходзіцца на сувязі з некалькімі аператыўнымі супрацоўнікамі спецслужбаў РФ і мае дыверсійную падрыхтоўку.

«Больш за месяц за падазраванымі вялося назіранне, частка іх размоў была задакументаваная аператыўным шляхам. Асноўны матыў замаху на Герашчанку - спроба ліквідаваць вядомага палітыка, які з'яўляецца адным са стваральнікаў асноўнай украінскай і міжнароднай базы звестак для вышуку тэрарыстаў «Міратворца», а таксама вядомы адкрытымі антырасейскімі поглядамі, з'яўляецца медыйнай фігурай».

Крыніца паведаміла, што падазраваныя арганізавалі сачэнне за Герашчанкам па месцы жыхарства і па месцы працы. Пасля атрымання довадаў злачынных намераў і інфармацыі аб наяўнасці ў іх выбуховага прыстасавання супрацоўнікі СБУ затрымалі падазраваных на месцы злачынства.

Супраць падазраваных распачатая справа паводле артыкула 112 КК (замах на жыццё дзяржаўнага дзеяча). Максімальная мера пакарання паводле гэтага артыкула - пажыццёвае зняволенне.

Следчыя праводзяць экспэртызу выбухной прылады, канфіскаванай у затрыманых, а таксама правяраюць іх магчымую датычнасць да іншых злачынстваў, у тым ліку да забойства журналіста Паўла Шарамета ў Кіеве.

На сённяшнім брыфінгу ў Кіеве кіраўнік СБУ Васіль Грыцак заявіў, што СБУ прадухіліла замах на жыццё народнага дэпутата. З ягоных слоў, заказчык, грамадзянін РФ, на гэты момант знаходзіцца ў Белгарадзе. Паводле гэтай справы затрыманыя двое мужчын, якія з'яўляюцца выканаўцамі злачынства. Грыцак не назваў прозвішча дэпутата.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках