24 красавiка 2024, Серада, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Эйдман: Вялікая рэвалюцыя ў Расеі скончыцца зрынаннем Пуціна

16
Ігар Эйдман: Вялікая рэвалюцыя ў Расеі скончыцца зрынаннем Пуціна
ІГАР ЭЙДМАН

У лютым 2017-га споўніцца сто гадоў з дня першай перамогі свабоды ў Расеі.

Гадавіна Лютаўскай рэвалюцыі вартая стаць нацыянальным святам, такім як Дзень ўзяцця Бастыліі ў Францыі. Так, потым свабода была закатаваная і задушаная (як зрэшты, і ў той жа Францыі). Яна ўваскрэсла на кароткі час праз 70 гадоў, падчас Перабудовы, каб зноў загінуць на рубяжы стагоддзяў. Але ўсё ж ў лютым 1917 года свабода ўпершыню, хай і ненадоўга, перамагла ў Расеі. І гэта найважнейшая гранічная дата ў гісторыі краіны.

Аб гэтым піша сацыёлаг Ігар Эйдман на сайце kasparov.ru.

Рэвалюцыі нараджаюць, а затым забіваюць свабоду, якая потым уваскрасае, каб зноў быць задушанай. Аднак, нягледзячы ні на што, рана ці позна, свабода перамагае.

Так было ў многіх краінах. У Францыі паміж Вялікай рэвалюцыяй і катастрофай апошняга аўтарытарнага рэжыму Напалеона III прайшло больш за 80 гадоў. У Гішпаніі паміж першай рэвалюцыяй і ўсталяваннем стабільнай дэмакратыі пасля смерці Франка – больш за 150 гадоў. У Расеі пераходны перыяд прадаўжаецца ўжо даўжэй, чым у Францыі. Але, спадзяюся, ён не будзе такі доўгі, як у Гішпаніі.

Слава Лютаму!

Цяпер модна паводле салжаніцынскай традыцыі пісаць аб фатальнай непазбежнасці паслядоўнасці падзей пасля Лютага 1917. Гэта значыць, фактычна, Лютаўскую рэвалюцыю абвяшчаюць адказнай за жахі Грамадзянскай Вайны, калектывізацыю, вялікі тэрор і ГУЛАГ. Гэтая канцэпцыя выгадная пуцінскім уладам. Таму што яна накіраваная на дыскрэдытацыю ўсякага паўстання народа супраць аўтарытарнай улады ў мінулым або сучаснасці.

Лютаўская рэвалюцыя была прарывам да свабоды з раманаўскай турмы народаў. Так, потым перамаглі радыкалы, якія ўсталявалі яшчэ больш несвабодны тэрарыстычны рэжым. Але гэта адбылося не праз злую волю рэвалюцыянераў, а таму, што манархія, спрабуючы адцягнуць свой непазбежны канец, стварыла ўмовы для будучай кастрычніцкай катастрофы, адказнасць за якую нясуць у першую чаргу ўлада і прывілеяваныя класы царскай Расеі. Аляксандр Блок пісаў пра гэта так: «Чаму дзіравяць старажытны сабор? – таму, што сто гадоў тут атлусцелы поп, ікаючы, браў хабары і гандляваў гарэлкай. Чаму гадзяць у любых для сэрца панскіх сядзібах? – таму, што там гвалтавалі і лупцавалі дзевак: не ў таго пана, дык у суседа».

Я магу судзіць аб тым, як жылі людзі пры «старым рэжыме» не толькі з кніг, але і з жывога сведчання сваякоў (перш за ўсё прабабулі, якая нарадзілася яшчэ ў 19-м стагоддзі). Яны памяталі царскую Расею як дзяржаву жахлівага нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту, распавядалі пра рысу аселасці, паліцэйскія аблавы на юдэяў, якія не маюць права жыць па-за гэтай рысай. Але яны сутыкаліся з гвалтам і прыніжэннямі не толькі на нацыянальнай або рэлігійнай глебе.

Напрыклад, у майго прадзеда на ўсё жыццё застаўся на твары шнар ад відэльца, які кінуў у яго раззлаваны на нешта багаты купец-супляменнік, у якога ён працаваў прыказчыкам. Натуральна, самадур-купец ніяк не быў пакараны, але мой прадзед пасля гэтага стаў сацыялістам. Не чыясьці злая воля, а ўласнае бяспраўе і спачуванне да чужых знявагаў прывялі многіх сумленных і таленавітых людзей у рэвалюцыю.

Рэвалюцыя: учора і заўтра

Задачы, якія стаялі перад Лютаўскай рэвалюцыяй, не развязаныя дагэтуль. Сітуацыя ў многіх сферах цяпер нават горшая. Цяперашні «гібрыдны» рэжым менш «гібрыдны» і больш аўтарытарны, чым тагачасны. Пасля прыняцця Кастрычніцкага маніфеста 1905 года самадзяржаўе спалучалася з некаторымі вельмі абмежаванымі і слабымі, але рэальнымі дэмакратычнымі інстытутамі. Цяпер новае пуцінскае самадзяржаўе абмяжоўваецца іх імітацыяй і прафанацыяй. Дзяржаўная Дума не толькі таксама бяспраўная, як і пры Мікалаю ІІ, але яшчэ і цалкам падпарадкаваная новаму «самадзержцу».

На адрозненне ад мікалаеўскага часу канкурэнтных выбараў і думскай апазіцыі няма, а грамадскае меркаванне, асноўныя СМІ, суды, мясцовае самакіраванне, прафесійныя арганізацыі знаходзяцца пад поўным кантролем уладаў.

Паралельна ідзе фактычнае вяртанне, здавалася б, даўно непатрэбных рэакцыйных інстытутаў. У краіне, фактычна, адраджаецца саслоўнае грамадства. Пуцінскія чэкісты і алігархі ўжо ў адкрытую кажуць пра сябе, як пра новае шляхецтва і перадаюць свае прывілеі дзецям. Адрадзілася клерыкальнае цемрашальства: вальнадумных саджаюць у турму за антырэлігійныя паведамленні і «лоўлю пакемонаў у храме».

Улады, як і пры Мікалаю ІІ, спрабуюць развязаць унутраныя праблемы, умацаваць рэжым з дапамогай замежнай экспансіі і вайны.

Цяпер, як і сто гадоў таму, ва ўладзе некампетэнтны аўтакрат, які абапіраецца на кансерватыўную, карумпаваную бюракратыю. Толькі новая дэмакратычная рэвалюцыя зможа прыбраць гэту фатальную перашкоду са шляху развіцця краіны і вызначыць, такім чынам, задачы, якія стаялі перад Расеяй яшчэ сто гадоў таму. Пакуль перспектывы такой рэвалюцыі вельмі імглістыя. Але паводле законаў гісторыі зацягнуты ў Расеі пераходны перыяд непазбежна рана ці позна павінен скончыцца. І ў расейскіх варунках, хутчэй за ўсё рэвалюцыйным шляхам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках